Уалья́га () — рака ў Перу, правы прыток ракі Мараньён (басейн Амазонкі).

Даўжыня каля 1200 км плошча басейна каля 95 тыс. км². Бярэ пачатак на схілах Заходніх Кардыльераў, на большай частцы працягу цячэ па дне шырокай даліны паміж Цэнтральнымі і Усходнімі Кардыльерамі, далей прарываецца праз Усходнія Кардыльеры на Амазонскую нізіну. Разводдзе з верасня па сакавік. Сярэдні расход вады каля 3500 м³/сек. Суднаходная на 250 км ад вусця да горада Юрымагуас.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Басейн Амазонкі