Бігендар ( — «падвойны пол») — гэта чалавек з «плаваючай», рухомай гендарнай ідэнтычнасцю. Бігендар адчувае сябе то мужчынай, то жанчынай, незалежна ад фізічнага полу. Яго/яе поларолевае самаадчуванне (сацыяльны пол, гендар) змяняецца ў залежнасці ад настрою, суразмоўцы, навакольнага становішча.
Бігендарнасць не варта блытаць з раздвойваннем асобы, бо бігендар уяўляе сабой суцэльную асобу, але выконвае ў грамадстве сацыяльную ролю то мужчыны, то жанчыны.
Бігендарнасць, з'яўляючыся прыватным выпадкам гендарнай дысфарыі, не з'яўляецца паказчыкам сексуальнай арыентацыі. Бігендар можа мець кожны з трох тыпаў сексуальнай арыентацыі, як і кожны індывід.
Літаратура M. Schneider et al.: APA Task Force on Gender Identity, Gender Variance, and Intersex Conditions. 2008 K. Clements: San Francisco Department of Public Health . 1999 Alexander Regh et al.: Trans* - FAQ v. 3.03
Катэгорыя:Трансгендарнасць