Паўль Флемінг (; , Гартэнштайн, Германія — ) — нямецкі паэт; прадстаўнік першай сілезскай школы паэтаў.
Біяграфія
3 1626 вывучаў філасофію і медыцыну ў Лейпцыгскім універсітэце. Пры жыцці друкаваліся толькі вершы на лацінскай мове (зборнік 1631) — пераважна любоўная лірыка ў форме санета, дзе за эталон узяты Петрарка, але з узмоцненай пачуццёвасцю і геданізмам. Лепшыя творы напісаны на нямецкай мове (зборнік «Нямецкія вершы», выд. 1641) і прысвечаны лёсу айчыны ў час Трыццацігадовай вайны, праблеме часу і адказнасці чалавека перад часам і сабой. Стыль П. Флемінга адметны лапідарнасцю слова, філасофскай глыбінёй і эмацыянальнасцю, пластычнасцю і эмблематычнасцю. Уражанні ад падарожжа ў Расію ў 1633—39 перадаў у шэрагу санетаў, а таксама ў ідыліі з жыцця наўгародскага селяніна.
З беларускіх выданняў верш Паўля Флемінга «Я не змяню што ёсць» быў надрукаваны ў літаратурным часопісе «Калосьсе» ў перакладзе Васіля Сёмухі. Верш «Як ён хоча цалавацца» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча ўвайшоў у анталогію сусветнай паэзіі «Галасы з-за небакраю»Архіпелаг паэзіі // Народная Воля, 9 лістапада 2008. Некаторыя вершы Флемінга пераклаў на беларускую мову Лявон БаршчэўскіНеўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока.
Літаратура
Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Германіі