Pain (бел. Боль) — шведскі музычны гурт, які грае ў стылі індастрыял-метал з элементамі электроннай музыкі і тэхна. Адзіным пастаянным удзельнікам гурта з'яўляецца Петэр Тэктгрэн, стваральнік мелодык дэз-метал гурта Hypocrisy.
Гісторыя Гурт дэбютаваў на сцэне ў 1997 годзе, і з тых часоў выпусціў сем студыйных альбомаў і 2 DVD. Пачынаючы ад другога, усе альбомы Pain станавіліся вядучымі ў шведскіх чартах.
У 2008 калектыў падарожнічаў разам з фінскім рок-гуртам Nightwish. На працягу гэтага тура, вакаліст Петэр Тэктгрэн, ударнік Дэвід Волін і басіст Ёхан Гусгафвель падвергліся нападу з боку ўзброенай групы ў Лейпцыгу. Тэктрэну нанеслі 10 шнараў на твар, Волін атрымаў сатрасенне мозгу, а Гусгафвелю разбілі нос.
Pain далучыўся да Nightwish ў другой частцы тура ў падтрымку альбома Dark Passion Play разам з фінскім поп-рок гуртам Indica, пачынаючы ад першага канцэрта ў Лондане 11 сакавіка 2009 года. Таксама яны далучыліся да тура ў падтрымку альбома Imaginaerum, які пачаўся ў лістападзе 2012 года.
3 чэрвеня 2011 г. Pain выпусціў свой сёмы альбом You Only Live Twice на лэйбле Nuclear Blast.
Дыскаграфія Альбомы Pain (1997) Rebirth (2000) Nothing Remains the Same (2002) Dancing with the Dead (2005) Psalms of Extinction (2007) Cynic Paradise (2008) You Only Live Twice (2011) Coming Home (2016) I Am (2024)
Сінглы End of the Line (1999) On and On (1999) Shut Your Mouth (2002) Eleanor Rigby (2002) Same Old Song (2005) Bye/Die (2005) Nothing (2005) Zombie Slam (2007) Nailed to the Ground (2007) I'm Going In (2008) Follow Me (2008) Dirty Woman (2011) My Angel (featuring Cécile Siméone) (2011) Black Knight Satellite (2016) Gimme Shelter (2021) Party in My Head (2021) Revolution (2023) Go With The Flow (2023) Push The Pusher (2023)
Кліпы Have A Drink On Me Bye/Die End of the line Just hate me Nothing On and on Shut your mouth Suicide machine Zombie Slam Follow Me Monkey Business Same old song Dirty Woman The Great Pretender Call Me Gimme Shelter Party in My Head Revolution Go With The Flow
Відэаальбомы Live Is Overrated (2006) We Come In Peace (2012)
Склад Цяперашні склад Петэр Тэктгрэн (Peter Tägtgren) - вакал, гітара Давід Волін (David Wallin) - ударныя Мікаел Болін (Michael Bohlin) - гітара, бэк-вакал Ёхан Гусгафвель (Johan Husgafvel) - бас-гітара, бэк-вакал
Канцэртныя ўдзельнікі Маціяс Каміё (Mathias Kamijo) — гітара Андрэа Одэндал (Andrea Odendahl) — гітара Сарат (Інгве Ліл'ебэк) (Saroth (Yngve Liljebäck)) — бас-гітара Ала Федыніч (Alla Fedynitch) — бас-гітара Норг (Рэйдар Норгаген) (Horgh (Reidar Horghagen)) — ударныя Давід Валін (David Wallin) — ударныя
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Музычныя калектывы Швецыі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта