Раман Сцяпанаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Маладзечна».
Малодшы брат Рамана, Мікіта, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, а з 2010 года выступаў у Першай лізе за «Рудзенск», дзе ў хуткім часе стаў асноўным брамнікам.
У сакавіку 2012 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў другім брамнікам, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Заставаўся другім брамнікам клуба і ў сезоне 2014, але правёў у ім толькі адзін матч у аснове. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2015 аднойчы з’явіўся на полі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна.
Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» накіраваўся на прагляд у мікашэвіцкі «Граніт», але ў лютым, не падыйшоўшы «Граніту», далучыўся да наваполацкага «Нафтана». У сакавіку падпісаў пагадненне з навапалачанамі. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Наваполацк.
У лютым 2017 года стала вядома, што Раман стаў іграком «Смалявічаў-СТІ». Па выніках сезона 2017 клуб выйшаў у Вышэйшую лігу. Да сезона 2018 пачынаў рыхтавацца са «Смалявічамі», аднак у лютым 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Сезон 2018 пачынаў у якасці другога брамніка пасля Канстанціна Рудзянка, гуляў за дубль, а з ліпеня (пасля зыходу Рудзянка) стаў асноўным брамнікам каманды.
У пачатку сезона 2019 заставаўся асноўным брамнікам тарпедаўцаў, але пазней саступіў месца Арцёму Лявонаву. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда», а ў жніўні стаў іграком брэсцкага «Руха». Дапамог «Руху» выйсці ў Вышэйшую лігу, быў адным з асноўных брамнікаў каманды, чаргуючыся ў складзе з Аляксандрам Нячаевым. У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Рухам».
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне. Стаў асноўным брамнікам каманды, у сезоне 2021 правёў без замен усе 29 матчаў чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Быў рэзервовым брамнікам, згуляў за «Шахцёр» у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У лютым 2023 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з салігорскім клубам і хутка далучыўся да казахстанскага «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023. Пакінуў клуб у студзені 2024 года.
У сакавіку 2024 года стаў іграком «Маладзечна».
Дасягненні У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Кызыл-Жар Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна