Джон Баньян (; , ,  — 31 жніўня, 1688, Лондан, Англія) — англійскі прапаведнік, баптысцкі дзеяч, добра вядомы дзякуючы сваёй працы «Падарожжа пілігрыма ў Нябесную краіну». Не зважаючы на тое, што Баньян быў нонканфармістам і членам незалежнай царквы, ён часцяком апісваецца як баптыскі прапаведнік і кангрэгацыяніст, але сам аддаваў перавагу свайму апісанню проста як хрысціянін. Дзень ушаны адзначаецца Царквой Англіі 30 жніўня, а таксама дзенб яго памяці маецца ў літургічным календары Епіскапальнай царквы ў ЗША — 29 жніўня.

Баньян атрымаў адукацыю ў доме свайго бацькі, разам з іншымі беднымі сельскімі хлапчукамі, і той факт, што адукацыі атрымаў зусім мала, быў выгадным для яго бацькі і яго будучаму гандлю. Ён рушыў услед бацьку, гандлюючы бляшанымі вырабамі, што ў той час лічылася заняткам нізкім, і гістарычна асацыявалася з качавым ладам жыцця цыганаў. У 1640-х гадах праходзіў службу ў паляменцкім войску. У 1649 годзе абраўся шлюбам з маладой дзяўчынай Мэры.

Спасылкі

Біяграфія Баньяна. Whole Some Words. Працы Баньяна. Праект Гутэнберг Міжнарожнае таварыства імя Баньяна .

Катэгорыя:Постаці баптызму Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Постаці пратэстанцтва Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Постаці англійскага багаслоўя