Вільгельм Эдуард Вебер (; ,  — , ) — нямецкі фізік.

Біяграфія У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года прафесар). У 1831-37 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1843-49 прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера — у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з'яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон узаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню ўвёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі тэлеграф (1833).

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1804 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 24 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1891 годзе Катэгорыя:Памерлі 23 чэрвеня Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя ў Гётынгене