Арт Сядзіба — культурная пляцоўка і грамадская арганізацыя, якая нарадзілася ў канцы 2011 года ў Мінску.
Гісторыя
«Арт Сядзіба» на «Гарызонце» і ціск уладаў Першая «Арт Сядзіба» адчынілася 24 снежня 2011 года ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня Павел Белавус атрымаў загад да 23 ліпеня 2012 вызваліць памяшканне, якое займала творчая ўстанова.
Наступнае памяшканне арганізацыя арандавала па праспекце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасня 2012 канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканне.
Новая доўгатэрменовая дамова на трэцяе памяшканне была падпісана 20 лістапада 2012 года. Арэнда была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак 6 снежня Павел Белавус атрымаў прапанову скасаваць дамову з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстрэмальнай сітуацыяй». Афіцыйнай падставай быў той факт, што памяшканне спатрэбілася ўласніку, ААТ «Сукно», «для ўласных патрэбаў».
За 8 месяцаў працы ў памяшканні заводу «Гарызонт» паспелі адбыцца дзясяткі сустрэчаў з вядомымі музыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. У ліпені 2012 году беларускамоўная прастора пазбавілася магчымасці арэндаваць памяшканне, як мяркуюць яе стваральнікі, у сувязі з тым, што права на выступ у «Арт Сядзібе» мог атрымаць кожны. У верасні 2012 сітуацыя паўтарылася: «Арт Сядзібу» зноўку пазбавілі памяшкання «Арт-сядзібу» зачынілі трэці раз (+фота).
«Арт Сядзіба» ў падпольным фармаце
Каля году «Арт Сядзіба» была вымушана існаваць паўпадпольна: пляцоўка месцілася ў звычайнай двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Мінску«Арт-сядзіба» прытуліла беларускамоўных рэпераў, непадалёк ад парку Горкага. За гэты час у падпольным памяшканні правялі каля сотні мерапрыемстваў: ад кватэрнікаў да семінараў, моўных лекцый і прэс-канферэнцый.
Вяртанне ў фармат адкрытай культурнай пляцоўкі З кастрычніка 2013 года «Арт Сядзіба» ўзнавіла сваю дзейнасць як культурная пляцоўка ў Мінску на завулку Інструментальным, 6
Арт Сядзіба ліквідавана 23 ліпеня 2021 года.
Заснавальнікі Стас Бабайцаў Франак Вячорка Зміцер Афанасенка Павел Белавус
Узнагароды
Прэмія Фестываля беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! у намінацыі «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект». 1-е месца: «Ад ідэі да падзеі. Арт-Сядзіба». Прэмія Асамблеі НДА «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» — узнагарода за лепшую грамадскую кампанію «Пазнач сябе беларусам».
Зноскі
Спасылкі
«Арт Сядзіба» ва «УКантакце» «Арт Сядзіба» ў Facebook «Арт Сядзіба» ў Твітэры «Арт Сядзіба» на YouTube
Катэгорыя:Беларуская культура Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)