На'ві — выдуманая мова, распрацаваная прафесійным лінгвістам Полам Фромерам паводле заказу James Cameron's produktions, падраздзялення Lingstorm Entertainment, для фільма Джэймса Кэмерана "Аватар". Паводле сцэнарыя, носьбітамі мовы на'ві з'яўляюцца сіняскурыя трохмятровыя гуманоіды з планеты Пандора, атмасфера якой атрутна для людзей. Мова пачала распрпрацоўвацца П. Фромерам з 2005 года. Паводле стана на канец 2009 года мова налічвала каля 1000 слоў На мове жыхароў планеты Пандора na'vi літаральна значыць "народ". На'ві - аглютынатыўная мова эргатыўна-акузатыўнага строю. Шырока выкарыстоўваецца інфіксацыя дзеяслоўных формаў паводле філіпінскага ўзору. Парадак слоў свабодны, дзеяслоў імкнецца да канца сказа.
Крыніцы Паводле сваёй структуры мова на'ві нагадвае папуаскія і аўстралійскія мовыАватар: пераўвасабленне лінгвістыкі, хаця П. Фромер адзначаў, што некаторыя словы паводле гучання бліжэй да нямецкай, а іншыя да палінэзійскіх моўІнтэрв'ю з П. Фромерам.
Спасылкі Слоўнік мовы На'ві з фільма "Аватар" форум Learnnavi.org Блог Пола Фромера аб мове На'ві Зварот П. Фромера ў сувязі з Днём Зямлі на мове На'ві TEDxUSC - Paul Frommer - Sweet Nothings in Na'vi (відэапрэзэнтацыя мовы На'ві) Самы вялікі рускі сайт, прысвечаны фільму "Аватар" Раздел форума "Pandora - супольнасць зямных Na'vi прысвечаны вывучэнню мовы і творчасці на мове на'ві. Форумная ралявая гульня, дзевыкарыстоўваецца мова на'ві Бібліятэка твораў на мове на'ві Рускамоўны рэсурс па вывучэнню мовы на'ві
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе