Джон Вен (; , Драйпул, паблізу Хала, — , Кембрыдж) — англійскі логік. Працаваў у галіне логікі класаў, дзе стварыў адмысловы графічны апарат (так званыя «дыяграмы Вена»), які знайшоў ужыванне ў логіка-матэматычнай тэорыі «фармальных нейронавых сетак». Вену належыць абгрунтаванне зваротных аперацый у лагічным вылічэнні Дж. Буля. Вен займаўся таксама імавернаснай логікай.
Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Логікі Вялікабрытаніі