Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Лявонпаль Даўгінаўскага сельсавета (Мёрскі раён, Віцебская вобласць).

Гісторыя

У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва як касцёл.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства з рысамі барока.

Вырашана працяглым зрубам пад двухсхільным стромкім гонтавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане пасярэдзіне вільчыка. Высокая пяцігранная апсіда, да якой далучаны нізкія бакавыя сакрысціі, накрыта вальмавым дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі рашотчатымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасенках. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць.

Інтэр’ер Унутры ў габарытах асноўнага зруба вылучаны вузкі прытвор, над якім размешчаны хоры. Драўляная скульптура «Укрыжаванне» 18 ст., абразы 18 — 19 ст. «Святы Пётр», «Святы Павел».

Званіца На вуглу царкоўнай сядзібы пастаўлена невялікая драўляная званіца — помнік народнага драўлянага дойлідства. Двух’яруснае 4-граннае вежападобнае збудаванне на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаны шырокім гонтавым адлівам і накрыты шатровым гонтавым дахам.

Літаратура

 — С. 311. Свята-Троіцкая царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя : да двухтысячагоддзя Іісуса Хрыста / уклад. А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. — Мн., 2000. — С. 103. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Лявонпаль Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:1782 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства