Цешаўля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Цешаўле.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэшаўленскі сельсавет у складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чэшаўле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Перхавіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Люшнева і МарусінаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. У 1965 годзе сельсавет перайменаваны ў Цешаўлянскі, а цэнтр сельсавета атрымаў назву Цешаўля. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цешаўлянскага сельсавета было 9 населеных пунктаў. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты пераданы ў Навамышскі сельсаветРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области .
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак і 8 вёсакЗвесткі на 11.02.2011 : + Населены пункт Каардынаты вёска Белалессе вёска Забалацце вёска Лебяжаны вёска Люшнева пасёлак Першамайскі вёска Старая Мыш вёска Цешаўле вёска Цюхнявічы вёска Шпакоўцы
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навамышскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе