Зела́ндская Фла́ндрыя (, , ) — паўднёвая частка сучаснай нідэрландскай правінцыі Зеландыя, аддзеленая Заходняй Шэльдай. Гістарычна гэты рэгіён уваходзіў у склад графства Фландрыя, у той час як астатняя частка Зеландыі ўваходзіла ў склад графства Зеландыя. 150px|міні|злева|Неафіцыйны сцяг рэгіёна

Плошча сушы — 733,19 км², насельніцтва — 108 тыс. чал.

З 2003 года ў рэгіён уваходзяць тэрыторыі трох муніцыпалітэтаў: Слёйс, Тэрнёзен і Хюлст.

Адзінай чыгункай Зеландскай Фландрыі з'яўляецца лінія Гент — Тэрнёзен.

Спасылкі

Катэгорыя:Геаграфія Нідэрландаў Катэгорыя:Зеландыя (правінцыя)