Збарамі́рава (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 20 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Гісторыя У 19 стагоддзі цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1890 годзе ўласнасць пані Л.Зэймы. Вёска адносілася да Цюхінскай сельскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.
Насельніцтва 8 гаспадарак, 16 жыхароў (2005) 147 жыхароў (1905) 12 двароў, 67 жыхароў (1921, у аднайменным фальварку) 143 жыхары (1959) 62 жыхары (1970)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна