Старо́е Сяло́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 11 кіламетраў на поўнач ад Брэста.
Насельніцтва 133 гаспадаркі, 353 жыхары (2005) 71 двор, 630 жыхароў (1886) 28 двароў, 171 жыхар (1897) 274 жыхары (1905) 32 двары, 193 жыхары (1921) 35 двароў, 234 жыхары (1940) 145 жыхароў (1959) 104 гаспадаркі, 300 жыхароў (1997)
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе сяло — цэнтр войтаўства (войт Карл Гавяновіч). Сяляне мелі 40 валок зямлі, плацілі чынш — з адной валокі 73 грошы. У 1683 годзе сяло належала пану Грабоўскаму, у 1756 годзе — капітану гвардыі ВКЛ Каралю Лепарскаму, які меў тут 17,25 дзесяцін зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай ў складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе сяло. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 вяскоўцы. У 1949 годзе арганізаваны калгас.
Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "«Заходні».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна