Міхкель Веске (; — , Казань) — эстонскі этнограф, лінгвіст, спецыяліст па фіна-угорскіх мовах. Грамадскі дзеяч, актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху. Прафесар Тартускага, з 1874, Казанскага (з 1886) універсітэтаў. Адзін з заснавальнікаў младаграматычнай школы ў фіна-угразнаўстве. Вядомыя яго працы: «Даследаванні па параўнальнай граматыцы фінскай мовы» (1873), «Даследаванні аб прыслоўях чарэміскай мовы» (частка 1, 1889), «Славяна-фінскія культурныя адносіны па дадзеных мовы» (1890). Апублікаваў анталогію «Эстонскія народныя песні» (т. 1-2, 1879-83).
Катэгорыя:Этнографы Эстоніі