Сычы́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў па паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1565 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст падараваў Сычы ў пажыццёвае валоданне С.Траяноўскаму. Паводле рэвізіі 1566 года сяло — цэнтр войтаўства, 48 валок зямлі, царква Святога Духа.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя цэнтр маёнтка, які належаў І.Высоцкаму. У 1822 годзе ён пабудаваў мураваную царкву Святой Параскевы. У 1863 годзе адкрываецца народнае вучылішча. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін і народнае вучылішча, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.

У 1905 годзе ў сяле — 245, у маёнтку — 74 жыхары. У 1906 годзе адбылося выступленне сялян. Яны спалілі гумно са збожжам і хлеў папа, які актыўна падтрымліваў царскую ўладу. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Сычэўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну нацысты загубілі 5 жыхароў, 22 вяскоўцы загінулі на фронце.

У 1950 годзе арганізаваны калгас. З 16 ліпеня 1954 года ў Лышчыцкім сельсавеце.

Насельніцтва 47 двароў, 411 жыхароў (1886) 65 двароў, 475 жыхароў (1897) 54 двары, 217 жыхароў (1905) 100 двароў, 498 жыхароў (1921) 45 гаспадарак, 74 жыхары (1997) 35 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)

Інфраструктура Сельская бібліятэка Аддзяленне сувязі Фельчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясціны

Царква Святой Параскевы Пятніцы 1881 года пабудовы. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння — На ўскраіне вёскі ў пейзажным парку (захаваўся часткова) сядзібны дом Талочкаў, пабудаваны з дрэва (19-20 ст.).

Літаратура

Спасылкі

Сычы на сайце radzima.org

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна