Чыле́ева (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Насельніцтва 11 гаспадарак, 21 жыхар (2005) 7 двароў, 49 двароў (1846, вёска і фальварак) 161 жыхар (1905) 16 двароў, 82 жыхары (1921) 108 жыхароў (1959) 85 жыхароў (1970)

Гісторыя Вядома з 18 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1540 годзе шляхецкая ўласнасць пана Ласкоўскага. Пасля 3-га Падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 19 стагоддзі вёска і фальварак уваходзілі ў маёнтак Ракаўцы — уладанне пана К.Талочкі. У 1870 годзе маёнтак належаў пані Талочка. Вёска адносілася да Пацкаўскай сельскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна