Томас Уіліс (, Грэйт-Бэдвін, графства Уілтшыр — , ) — брытанскі навуковец-медык.
thumb|злева|220 px Быў адным з лідараў англійскіх ятрахімікаў, якія спрабавалі растлумачыць працу арганізма з дапамогай тагачасных ведаў аб хімічных узаемадзеяннях. Ён вядомы сваімі даследаваннямі нервовай сістэмы чалавека і розных захворванняў, адыграў важную ролю ў развіцці ўяўленняў аб анатоміі, неўралогіі і псіхіятрыі. Быў прафесарам натурфіласофіі Оксфардскага ўніверсітэта (1660-75), адкрыў медыцынскую практыку ў Лондане ў 1666 годзе і стаў адным з самых вядомых і паважаных медыкаў таго перыяду. З'яўляецца адным з заснавальнікаў Лонданскага каралеўскага таварыства.
Бібліяграфія K. Dewhurst, Thomas Willis as a Physician, Los Angeles, University of California Press, 1964. H. Isler, Thomas Willis. Ein Wegbereiter der modernen Medizin, 1621—1675, Stuttgart, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft, 1965. J.T. Hughes, Thomas Willis (1621—1675): His Life and Work, London, Royal Society of Medicine, 1991. M. Simonazzi, Thomas Willis e il sistema nervoso, in Id., La malattia inglese. La melanconia nella tradizione filosofica e medica dell’Inghilterra moderna, Bologna, Il Mulino, 2004, pp. 185–252.
Катэгорыя:Медыкі Вялікабрытаніі