Ручайнікі, шыцікі, валасакрылыя (Trichoptera) — атрад насякомых.

Апісанне Даўжыня да 3 см. Цела бурае ці шэрае. Дзве пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца.

Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць тры пары ног. У большасці відаў растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, частак раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спецыяльнымі залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя.

Пашырэнне

Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найбольш трапляюцца , і іншыя віды з родаў , , і інш.; водныя лічынкі ручайнікаў называюцца шыцікамі.

Падзяляецца на 3 падатрады, да 45 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў.

Лічынкі і кукалкі — корм для рыб.

Літаратура

Катэгорыя:Атрады насякомых