Руская мова (, па-руску: русский язык) — найменне мовы рускага народа, дзяржаўнай мовы ў Расіі і Беларусі. Рус(ь)кая мова, рус(ь)ка мова,  — гістарычная назва для такога сучаснага паняцця, як старабеларуская (стараўкраінская) мова С. 300.Ж. Некрашевич-Короткая. Лингвонимы восточнославянского культурного региона (историчесикий обзор) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М., 2003. — С. 150—317 с.. У дачыненні да беларускага варыянту рускай мовы часам ужывалася паняцце літоўская мова.А. И. Журавский. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка // Восточнославянское и общее языкознание. — М., 1978. — С. 185—191 Руская мова, паводле некаторых лінгвістаў адно з найменняў царкоўнаславянскай мовы. Вядомы праваслаўны дзеяч Лаўрэнцій Зізаній у прадмове да складзенага ім Катэхіза пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие». Руская мова () — у паэтычнай творчасці філаматаў і філарэтаў — адна з назваў сучаснай беларускай мовыЦвяткоў, Л. Таварыства філаматаў (Некаторыя цікавыя рысы аб'яднання маладых пісьменнікаў у Вільні, больш чым за стагоддзе перад нашай эпохай) // Маладняк. — 1927. — № 1. — С. 62—63.

Гл. таксама Старабеларуская мова Царкоўнаславянская мова

Спасылкі Зміцер Саўка, Вольга Іскрык''.«Расейцы» і «рускія»: ці гэта сінонімы?.