Малы́я Шчы́тнікі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў Берасцейскім старостве, належала зямянам Гарнастаевым. У 1742 годзе ў прысядзібным парку пабудаваны з цэглы невялікі касцёл.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пан Ф. Паніхвіцкі сумесна з мясцовым святаром А. Будзіловічам пабудаваў мураваную праваслаўную царкву з драўлянай званіцай. У 1886 годзе сяло, цэнтр маёнтка Шчытнікі; 96 мужчын, 102 жанчыны. У 1890 годзе маёнтак належаў пані В. Дхумоўскай, якая мела, якая мела 437 дзесяцін зямлі.
У 1905 годзе вёска (78 жыхароў) у Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў.
Насельніцтва 63 гаспадаркі, 134 жыхары (2005) 31 двор, 137 жыхароў (1921) 47 двароў, 235 жыхароў (1941) 234 жыхары (1959) 163 жыхары (1970) 63 гаспадаркі, 116 жыхароў (1997)
Славутасці
За 1 кіламетр на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Кірганы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік (мясцовая назва: Шведскія магілы). Свята-Пакроўская царква. Сядзіба Тукалаў (XIX ст.) мемарыяльны камень Казіміру Лышчынскаму.
Вядомыя асобы Барыс Альхіўскі (1906— 1944) — украінскі пісьменнік, журналіст, этнограф.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна