Спарта́к Пятро́віч Мірано́віч (нар. , , РСФСР) — беларускі гандбаліст, трэнер па гандболе. Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР (1977) і заслужаны трэнер БССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР (1981).

Біяграфія У 1963 скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Гандбольную кар’еру пачаў у 1960-я, гуляў за каманды «Буравеснік» і «Палітэхнік» з Мінска на пазіцыі разыгрывальніка. З 1976 па 2016 галоўны трэнер каманды СКА (Мінск). Пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы станавілася ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы выйгравала Кубак уладальнікаў кубкаў. Акрамя таго, СКА шэсць разоў быў чэмпіёнам СССР, а ў чэмпіянаце суверэннай Беларусі падапечныя Спартака Міронавіча 10 раз запар станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Спартак Мірановіч быў трэнерам зборных каманд СССР і СНД, якія двойчы ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992) заваёўвалі алімпійскае золата, былі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянатаў свету і Суперкубка, пераможцамі Гульняў добрай волі. У 1991—1997 гадах Спартак Мірановіч быў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Узнагароды і званні Заслужаны трэнер БССР (1967) Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1981) Заслужаны трэнер СССР (1977) Ордэн Дружбы народаў Ордэн Айчыны ІІІ ступені (2013) Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2025 года — за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.

Літаратура

Спасылкі Біяграфія на сайце гандбольнага клуба СКА-Мінск Спартак Миронович: ни слова о гандболе Самый главный Спартак Беларуси // «СБ. Беларусь сегодня»

Катэгорыя:Гандбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Буравеснік Мінск Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры СССР Катэгорыя:Гандбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ГК СКА Мінск Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР