Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Знаменка.

Гісторыя 16 ліпеня 1954 года быў утвораны Дурыцкі сельсавет шляхам перайменавання Страдзецкага сельсавета, калі ён быў пераданы з Брэсцкага раёна ў Дамачаўскі раён, вёскі Заказанка і Прылукі са Страдзецкага сельсавета адышлі ў склад Гершонскага сельсавета, у склад Страдзецкага сельсавета ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавета і Дурычы Меднаўскага сельсавета, а цэнтр быў перанесены ў Дурычы (з 1964 года Знаменка)Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Меднаўскага сельсавета, вёска Страдзеч перададзена ў склад Гершонскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

20 снежня 1974 года Меднаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску ЗнаменкаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. 17 верасня 2013 года ў склад Знаменскага сельсавета былі ўключаны вёскі Заказанка, Прылукі і Страдзеч, якія раней адносіліся да скасаванага Страдзецкага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» .

Склад Знаменскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс Альха хутар 26 225013 Белае Возера пасёлак 82 225026 Бярэсце пасёлак 143 225027 Дубрава вёска 56 225014 Заказанка вёска 8 224019 Збунін вёска 187 225013 Знаменка аграгарадок 1324 225013 Лясны пасёлак 51 225013 Медна аграгарадок 912 225014 Прылукі вёска 605 224019 Рагозна вёска 226 225013 Страдзеч аграгарадок 1579 225012

У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. № 61 на тэрыторыі Знаменскага сельсавета ўстаноўлена пагранічная зона.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 3007 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 4,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 5426 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Эканоміка «Птушкафабрыка Медна»

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дамачаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1974 годзе