Бражнікі (Sphingidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.
Апісанне Размах крылаў 2—20 см, пярэднія вузкія, выцягнугыя, заднія меншыя, часта з яркімі плямамі або перавязямі. Цела тоўстае, верацёнападобнае, хабаток доўгі (у некаторых трапічных відаў больш за 25 см), вусіхі тоўстыя, роўныя. Смокчуць нектар кветак, завісаючы ў паветры.
Вусені голыя, цыліндрычныя, з своеасаблівым ражком на задняй частцы брушка. Кормяцца лісцем, агаляюць парасткі. Зімуюдь у фазе кукалкі ў глебе.
Арэал
Адрозніваецца каля 1200 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, большасць у тропіках; на Беларусі 18 відаў, у т. л. , , . Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах, ускраінах балот.
Спосаб жыцця
Большасць бражнікаў актыўныя на змярканні і ноччу. Некаторыя віды — шкоднікі раслін.
Гл. таксама
Hyles lineata Manduca jasminearum
Літаратура