Мужчынская зборная Беларусі па гандболе прадстаўляе Беларусь у міжнародных турнірах па мужчынскім гандболе. Каманда пяць разоў прымала ўдзел у чэмпіянаце свету (1995, 2013, 2015, 2017, 2021) і сем разоў — у чэмпіянаце Еўропы (1994, 2008, 2014, 2016, 2018, 2020, 2022).
Цяперашні склад Склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2018. Колькасць гульняў і галоў станам на 11 студзеня 2018 года. ІгрокДата нараджэнняГульніГалыКлуб 1 Вр 3 0 Гомель 12 Вр 60 3 БГК імя Мяшкова 16 Вр 43 1 Адаргею Секуеск 24 Кр 126 310 Адархею Секуеск 15 Кр 115 285 БГК імя Мяшкова 23 Кр 50 134 БГК імя Мяшкова 94 Кр 5 9 СКА 4 Лін 148 242 Матор 50 Лін 45 155 Сен-Рафаэль 55 Лін 168 137 Рыйхімякі 74 Лін 14 8 СКА 3 Пср 41 119 СКА 8 Пср 132 420 БГК імя Мяшкова 18 Пср 23 68 Балатанфюрэд 98 Пср 10 16 СКА 10 Раз 178 767 Матор 47 Раз 31 51 СКА 95 Раз 28 65 Дынама Бухарэст
Поспехі ў чэмпіянатах Чэмпіянат свету па гандболе 1995: 9-е месца 2013: 15-е месца 2015: 18-е месца 2017: 11-е месца
Чэмпіянат Еўропы па гандболе 1994: 8-е месца 2008: 15-е месца 2014: 12-е месца 2016: 10-е месца 2018: удзельнічае
Летнія Алімпійскія гульні Не прымала ўдзелу.
Трэнеры Спартак Мірановіч (1992 — 1998) Аляксандр Каршакевіч (1998 — 2001) Спартак Мірановіч (2001 — чэрвень 2008) Георгій Свірыдзенка (чэрвень 2008 — ліпень 2009) Юрый Шаўцоў (з ліпеня 2009)
Вядомыя ігракі Іван Броўка Сяргей Гарбок (пасля выступаў за Расію) Андрэй Клімавец (пасля выступаў за Германію) Барыс Пухоўскі Сяргей Рутэнка (таксама выступаў за Славенію) Аляксандр Тучкін (пасля выступаў за Расію) Генадзь Халепа Міхаіл Якімовіч
Санкцыі 28 лютага 2022 года Еўрапейская федэрацыя гандбола прыняла рашэнне адхіліць зборныя Беларусі па гандболе і беларускія гандбольныя клубы ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай ЕФГ на перыяд да наступнага рашэнняDecisions of the EHF Executive Commitee // Афіцыйны сайт Еўрапейскай федэрацыі гандбола . Прычына гэтага — ваеннае ўварванне Расіі і Беларусі ва Украіну.
Спасылкі Старонка зборнай на сайце БФГ