Хрушчыкі (Rutelinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых.
Апісанне
Даўжыня да 15 мм. Цела бурае, зялёнае, сіняе, чорнае, з металічным бляскам. Вусікі 9-членікавыя, з кароткай булавой. Галёнкі задніх ног са шпорамі. Кіпцюркі лапак неаднолькавай велічыні.
Лічынкі С-падобныя, мяккія, складкаватыя, белавата-крэмавыя, укрыты рэдкімі вапаскамі, на брушку рады шыпікаў. Дарослыя пашкоджваюць лісце і кветкі, няспелае збожжа; некаторыя не кормяцца. Лічынкі развіваюцца ў глебе, шкодзяць падземным часткам раслін. Цыкл развіцця 1—2 гады.
Арэал і экалогія
Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны паўсюдна, акрамя Антарктыды. У Еўропе найбольш трапляецца кузька збожжавы — шкоднік збожжавых культур, на Беларусі , , і .
Літаратура
Катэгорыя:Пласцініставусыя