Антон Францішак Брыль (нар. , Мінск) — беларускі перакладчык і паэт.
Біяграфія Сын Андрэя Брыля, унук Янкі БрыляПрэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля — 21 ліпеня — nashaniva.by, 21 ліпеня 2011.. Скончыў матэматычны клас Ліцэя БДУ (1999), факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ (2004) па спецыяльнасці «матэматык-праграміст». Атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім універсітэце (2008) па спецыяльнасці «Машыннае навучанне». Працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадскога ўніверсітэтаНайлепшай дэбютнай кнігай — 2011 стала… — svaboda.org, 14 сакавіка 2012.. Жыў у Дубліне, Цюрыху, Лондане.
Творчасць Зборнік вершаў і малых паэм А. Ф. Брыля, напісаных у 2003—2011 гадах, «Не ўпаў жолуд» выйшаў у 2011 годзе, казачная аповесць «Ян Ялмужна» выйшла асобным выданнем у 2014 годзе.
Аўтар першага перакладу на беларускую гімна Кэдмана, найранейшага помніка стараангліскай паэзіі. Пераклаў стараанглійскую паэму «Бэўвульф», урыўкі публікаваліся ў часопісах «Наша вера» і «Дзеяслоў», асобным выданнем, пад назвай «Бэўвульф», пераклад выйшаў у чэрвені 2013 годаБэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с.Чарнякевіч Ц. І наш «Бэўвульф» // Звязда, № 117 (27482), 27 чэрв. 2013.. Таксама пераклаў на беларускую паасобныя творы А. Э. Адынца, Ч. Дыкенса, У. Б. Ейтса, Катула, Марцыяла, С. Кларк, Ф. Д. Князьніна, Ю. У. Нямцэвіча, Д. Толкіна і інш.
Выявіў у бібліятэцы АН Літвы і падрыхтаваў да друку санеты Б. ЯнкоўскагаPoleskie Sonety Benedykta Jankowskiego. Do druku podał Anton Franciszek Bryl. Pamiętnik Literacki, 2014, z. 2., s. 159—163..
Прызнанне Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча (2005). Зборнік А. Ф. Брыля «Не ўпаў жолуд» заняў 2-е месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданняў 2011 года паводле версіі часопіса «Маладосць»Чарнякевіч Ц. Кніга года-2011 па версіі часопіса «Маладосць» // Маладосць. — 2011. — № 12., 10-е месца паводле версіі газеты «Наша Ніва»Найлепшыя кнігі 2011 — nashaniva.by, 30.12.2011, прызнаны лепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 года паводле Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» (2011) за пераклады з польскай Ф. Д. Князьніна, А. Э. Адынца, Ю. У. Нямцэвіча і з лацінскай КатулаЛаўрэаты прэміі «ПрайдзіСвета» за 2011 год — Башарымава, Мартысевіч і Брыль — prajdzisvet.org, 27 чэрвеня 2012.. Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за зборнік перакладаў з лацінскай «Выбраныя вершы» паэзіі Марцыялаhttps://www.svaboda.org/a/30237789.html. Лаўрэат прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» з кнігай «Мышыныя Каляды» (2022).
Крыніцы
Літаратура Бэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с. Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — [Cambridge: MHRA,] 2015. — 200 p. — ISBN 978-1-78188-227-6. — P. 3, 6-10.
Спасылкі http://ilnur.livejournal.com/ — блог А. Ф. Брыля ў ЖЖ Дворецкая А. «У меня нет другого паспорта, кроме белорусского». Внук Янки Брыля — о работе программистом в Facebook и Google — dev.by, 2 февраля 2018, 09:02 Дорская А. Антон Францішак Брыль: «Я пішу паэзію і прозу перакладчыка» — budzma.by, 09.12.2014 Жыбуль В. Ад кнігарні да карчмы. Віктар Жыбуль пра «Цмачанку» Антона Брыля — svaboda.org, 29.03.2018, 09:30 Чарнякевіч Ц. Зямля, зачараваная добрымі духамі — svaboda.org, 14.01.2015, 11:30
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Джона Рональда Руэла Толкіна