thumb|Вулвергемптан на карце Англіі Ву́лверге́мптан ( ) — горад у Англіі, паўночна-заходні прыгарад Бірмінгема. Вылучаны ў асобны раён са статусам «сіці», размешчаны на паўночным захадзе цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс. Найбуйнейшы горад і машынабудаўнічы цэнтр «Чорнай краіны», якая ўваходзіць у канурбацыю Уэст-Мідлендс. У графства Уэст-Мідлендс горад перайшоў з графства Стафардшыр у выніку рэформы 1974 года. У цяперашні час займае плошчу 69 км² і мяжуе на захадзе і поўначы з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на ўсходзе з раёнам Уолсал, на поўдні з раёнам Дадлі. На тэрыторыі горада пражываюць 236.582 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3407 чал./км².
Эканоміка У горадзе развіта авіяцыйная, прыладабудаўнічая, электратэхнічная і аўтамабільная прамысловасць, вытворчасць металічных вырабаў, чорная і каляровая металургія.
Гарады-пабрацімы Субаціца, Сербія Клагенфурт, Аўстрыя Венецыя, Італія Джаландхар, Індыя Буфала, ЗША
Вядомыя асобы Эшлі Уільямс (нар. 1984) — валійскі футбаліст
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт гарадскога савета
Катэгорыя:Гарады Англіі