Ежы Юзаф (Юрый Юзаф) Радзівіл ( — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, 7-ы ардынат Нясвіжскі (1680—1689), падчашы вялікі літоўскі (1686—1688), ваявода троцкі (1688—1689), трымаў члухаўскае і рабштынскае староствы. Уладальнік Белай.
Біяграфія Прадстаўнік нясвіжскай лініі найбуйнейшага вялікалітоўскага магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Быў пятым дзіцем у сям’і падканцлер літоўскага і гетмана польнага літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла (1625—1680) ад шлюбу з Кацярынай Сабескай (1634—1694). Малодшы брат — канцлер вялікі літоўскі Караль Станіслаў Радзівіл.
У 1680 годзе пасля смерці свайго бацькі Міхала Казіміра Юрый Юзаф атрымаў у спадчыну Нясвіжскую ардынацыю. У чэрвені 1686 года атрымаў пасаду падчашага вялікага літоўскага, а ў 1688 годзе стаў ваяводай троцкім.
3 верасня 1687 года ў Дэсау ажаніўся з прынцэсай Марыяй Элеанорай фон Ангальт-Дэсау (1671—1756), дачкой нямецкага князя Ангальт-Дэсау Іагана Георга II (1627—1693) і Генрыэты Катарыны Насау-Аранскай (1637—1708). Дзеці:
Катарына Генрыка Радзівіл.
Спасылкі Генеалогія Радзівілаў
Ежы Юзаф Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Постаці Мірскага замка Ежы Юзаф Радзівіл