Палацава-паркавы комплекс Горватаў у Нароўлі — помнік архітэктуры позняга класіцызму сярэдзіны XIX ст., размешчаны з паўночна-ўсходняга боку г. Нароўлі (Нараўлянскі раён) на правым беразе ракі Прыпяць. Пабудаваны ў 1850 г. уладальнікам вакольных зямель заможным дваранінам Даніэлем Ігнатавічам Горватам (1810—1868) як прыватная рэзідэнцыя і цэнтр вялізнага нараўлянскага маёнтка і належаў роду Горватаў да 1918 г., пакуль не быў нацыяналізаваны савецкай уладай без кампенсацыі Горватам. Быў самай шыкоўнай рэзідэнцыяй з усіх, якія належалі Горватам, меў прадметы мастацтва еўрапейскага значэння, і з’яўляўся адной з самых шыкоўных і значных дваранскіх сядзіб у Мінскай губерні Расійскай імперыі. У савецкі час у палацы спачатку месціліся школа (а ў канікулярны перыяд — дом адпачынку). У часы Другой сусветнай вайны — нямецкая камендатура; палац быў разбомблены і згарэў. Пасля вайны і пэўнага аднаўлення ў будынку месцілася беларускамоўная школа, пазней школа-інтэрнат, з якой пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. вывезлі дзяцей-сірот у 1988 г. у іншае месца. Палац быў пакінуты пустым і пачаў паступова прыходзіць да заняпаду і развалу, нягледзячы на тое, што атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі на аўкцыёне руіны будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстаннеСтало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват.

Аўтар праекта і будаўніцтва Дакладна не вядома, хто з’яўляецца архітэктарам праекта палаца. Паводле пазнейшых сведчанняў Антона Геранімавіча Кеневіча (1877—1960), у аздабленні палацавых пакояў прымала ўдзел сама жонка Даніэля Ігнатавіча Горвата (1810—1868) — Іфігенія Горват (з роду Ратынскіх), якая мела вялікую прыхільнасць да мастацтва і з веданнем справы падыходзіла да дэкарыравання інтэр’еру палаца.

Будаўніцтва двухпавярховага палацу ў стылі італьянскага позняга класіцызма на высокім беразе Прыпяці было скончана ў 1850 г., а само будаўніцтва адбывалася ў папярэднія гады. Паблізу палаца былі пабудаваны гаспадарчыя пабудовы (каменны леднік, драўляны флігель), стайня, каменная аднапавярховая аранжарэя і кветнік, а за каменнай сцяной за палацам з паўночнага захаду былі вытворчыя будынкі горватаўскага маёнтка Нароўля (бровар, свіран, стайні, фабрыка і г.д.). Адначасова з будаўніцтвам палацу праходзіла будаўніцтва парку каля палацу.

На тэрыторыі сядзібы акрамя палаца ў пазнейшыя часы былі ўзведзены каталіцкая капліца-пахавальня Горватаў, фантан, парадная стайня, брама, дом вартаўніка, ружанец, вежы і іншыя пабудовы.

У канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) правёў новыя будаўнічыя мерапрыемствы па ўпрыгожванні палаца і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго, а ў 1899 г. на акцыянерным машынабудаўнічым заводзе Франца Крулля ў Рэвелі закупіў шмат «дроту і гаплікаў» для правядзення ў нараўлянскім маёнтку тэлефоннай лініі. І ў 1902 г. тэлефон быў пастаўленыТугай, У. В. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства. Асабліва маштабныя працы праводзіліся ў 1902—1914 гг., для чаго закупаліся будаўнічыя матэрыялы: жалеза і дрот у Мазыры (у фірме Кацмана), бляшаныя вырабы ў Кіеве (на заводзе бляшаных вырабаў М. І. Шлосберга), вялікая колькасць белага і «бемскага» шкла (у Кіеўскай канторы Мальдаўскага завода), фарбы (каляровыя і бронзавыя), прыборы для новых вокнаў і дзвярэй, вапна і цэмент у Кіеве (у краме Палянкоўскага), паліваная кафля, фрызы (белаглазураваныя), шэрыя неглазураваных куты, карнізы, тэракотавыя «базікі» (на Рыжскім фарфоравым заводзе), бэлькі, асфальтавы лак і г.д. А сукно, палатно, ваўняныя і іншыя матэрыялы закупляліся ў мануфактурнай суконнай краме Хаіма Давідавіча Літвінава. Работы выконвалі пераважна мясцовыя спецыялісты: печкавыя і кафляныя ў палацы і пры млыне выконваў Сяргей Іваноў, мулярныя Какоўкін, цяслярныя Мордух Хайфман, малярныя Аўгуст Мілер, а таксама іншыя мясцовыя майстры.

У пачатку ХХ ст. нараўлянскі палац, гэтак жа як і ўсе выдатныя гаспадарчыя і фабрычныя будынкі горватаўскага маёнтка, цудоўна выглядалі з боку Прыпяці, па якой госці параходам прыбывалі ў Нароўлю. Нараўлянская сядзіба Горватаў была найбольш велічнай і складанай у кампазіцыйных адносінах сярод іншых сядзіб Горватаў (у Ліпаве, Барбарове, Галоўчыцах, Грушаўцы, Хабне, Жарах)Федорук, А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск, 1989. — С. 154..

Архітэктура палаца

Палац уяўляў сабой двухпавярховы будынак з умацаванымі сценамі таўшчынёй да 1 метра. Па цэнтры галоўнага і бакавых фасадаў плоскія рызаліты з уваходнымі парталамі і тэрасамі. Вуглы дваровага фасада фланкіраваныя гранёнымі эркерамі. Развітыя лесвіцы ў мінулым падводзілі да ўваходаў з чатырох бакоў будынка. Плоскасць сцен другога паверху па ўсім перыметры была ўпрыгожана пілястрамі. Галоўны фасад завершаны прамавугольным атыкам, на якім раней быў надпіс: "DIH 1850 г. " (абазначаў дату пабудовы і імёны ўладальнікаў Даніэля (D) і Іфігеніі (I) Горватаў (H). Галоўны фасад меў порцік з 6 тасканскімі калонамі: 2 сярэднія калоны стаялі асобна, а іншыя чатыры, якія падпіралі балкон, — парамі. Знутры палаца на балкон вялі тры вельмі высокія арачныя французскія вокны, змешчаныя паміж іанічнымі пілястрамі, здвоенымі па кутах рызаліту. Упрыгожаннем галоўнага фасада былі высокія дзверы з паўкруглымі завяршэннямі, якія выходзілі на верхні балкон, і здвоеныя пілястры. Акрамя іанічных пілястраў, элементамі ўпрыгожвання фасадаў палаца з’яўляліся таксама аконны дэкор, прафіляваны міжпавярховы карніз, а таксама кансольны карніз. Палац быў накрыты нізкім 4-скатным жалезным дахам, пафарбаваным у чырвоны колер.

На цокалях галоўнага (паўднёвага) фасада ляжалі бронзавыя ільвы ў натуральную велічыню, якія былі схаваны пад час нямецкай акупацыі ў 1941 г. і да нашага часу не знойдзены. Задні (паўночны) фасад меў двух’ярусны порцік (з трохкутным франтонам), у ніжняй яго частцы размяшчалася тэраса з лесвіцай, па баках якой на цокалях ляжалі два сфінксы.

Планіроўка палацу калідорная з вестыбюлем і квадратнай залай у цэнтры. На першым паверсе было 16 пакояў, а на другім — 10 пакояў. Пад першым паверхам мелася 8 скляпоў (сутарэнняў).

Інтэр’ер палаца

Інтэр'ер палаца меў класічную планіроўку са шматлікімі памяшканнямі, калідорамі ў бакавых крылах палаца. У цэнтральнай частцы першага паверха мелася зала (хол) на шырыню порціка галоўнага фасада, а побач знаходзіліся бібліятэчнае памяшканне і чытальная зала (чытальня), вокны якіх выходзілі ў парк. Пакоі ў бакавых, ад цэнтральнай часткі, крылах размяшчаліся анфіладай, кожная з іх мела свой стыль. У афармленні інтэр’ера былі выкарыстаныя арачныя нішы.

Рэпрэзентатыўныя пакоі палаца мелі паркетныя падлогі, выкладзеныя рознымі спосабамі (рознымі малюнкамі) у кожным пакоі, з розных парод дрэў, а таксама мелі розныя люстры, апраўленні дзвярэй, каміны і разнастайныя па форме, узору і якасці рознакаляровыя кафляныя печы, якія ацяпляліся з боку калідора. Менавіта незвычайнай прыгажосці паркетныя падлогі больш за ўсё ўражвалі гасцей палаца.

Кожны паверх меў некалькі ванных пакояў. Асабліва дзівосным быў ніз сцен у адным з ванных пакояў на другім паверсе: было такое ўражанне, што гэта чыстае глыбокае дно ракі, у якім плаваюць розныя рыбы большай і меншай велічыні і з якога вырастаюць водарасці. Панэлі ў пакоях, лесвічныя клеткі былі зробленыя са светлага дуба. Горваты любілі ўсякага роду надпісы і мастацкія выслоўі, якія былі напісаныя на сценах алеем. Напрыклад, на першым паверсе ў куточку каля сходаў быў надпіс: «Няма выніку без прычыны».

Пакоі палаца былі вельмі шчыльна завешаны мноствам сямейных партрэтаў Аскерак і Горватаў, а таксама карцінамі на ваенную тэматыку і краявідамі. Напрыклад, былі карціны аўтарства Яна Дамеля і Януарыя Сухадольскага. Архітэктар і дызайнер Тадэвуш Раствароўскі, які меў сяброўскія і сваяцкія адносіны з гаспадарамі сядзібы, намаляваў эскізы сцэн з антычнымі міфалагічнымі сюжэтамі для аздаблення плафонаў бібліятэкі, які былі ўласна выкананы, верагодна, дызайнерам Марыянам Жэгота-Янушайцісам. Палац аздаблялі бронзавыя работы санкт-пецярбургскага скульптара і мастака Хопіна, меліся мяккія крэслы (фатэлі) у стылі Луі-Філіпа I ці клубныя, крытыя светлай скурай.

Шафы бібліятэчнай залы (на першым паверсе) з зашклёнымі дзвярыма, якія вялі на тэрасу, і чатырма вокнамі былі запоўненыя шматтысячнымі тамамі кніг, пераважна выданняў ХVIII—ХІХ стст., старадрукамі, рукапісамі і архівамі Аскеркаў і Горватаў. Адзін з пакояў у паўночна-заходнім рызаліце на першым паверсе выкарыстоўвалася пад музей прыроды, дзе стаялі вакол сцен велізарныя шкляныя шафы, напоўненыя калекцыямі пудзілаў мясцовых палескіх птушак, звяроў, рыб і змей. У музейным пакоі была выдатная алебастравая столь, якая ўражвала наведвальнікаў: дзве намаляваныя алегарычныя выявы прадстаўлялі: адна — раку Дняпро, другая — Прыпяць. Адзін пакой меў столь у выглядзе пазалочанай зоркі.

Найраскошнейшым па афармленні быў пакой бальнай залі, якая займала ўсю шырокую прастору цэнтральнай частцы палаца на другім паверсе. Вялікія шкляныя дзверы бальнай залы выходзілі як на паўднёвы, так і паўночны фасады, а чатыры высокіх люстэркі эфектыўна павялічвалі прастору залы. З правага боку ад бальнай залы ў паўночнай частцы палаца знаходзіўся «чырвоны» салон, галоўным упрыгожваннем якога была падлога: складзеная з паркета розных парод дрэў, яна ўяўляла сабой кампазіцыю «арабескі», якая нагадвае ўсходнія дываны. Сцены «блакітнага» салона на другім паверсе былі абабітыя атласам сіняга колеру, а столь уяўляла сабой неба з залатымі зоркамі. Сентэнцыя «блакітнага» салона абвяшчала: «Дзіўна, што пад тваімі слядамі не растуць кветкі. Ты рай, ты май, ты вясна». На другім паверсе паўночнай часткі палаца быў шэраг парадных пакояў, аздабленне якіх канчаткова завяршылася толькі ў пачатку ХХ ст.: сцены былі ўпрыгожаны тынкавым ляпным дэкорам, выкананым у выглядзе рам, у сярэдзіне якіх размяшчаліся жывапісныя палотны. Для пакоя вялікай ядальні Тадэвуш Раствароўскі намаляваў больш за 10 карцін.

У сутарэннях знаходзіліся кухні, пральні і службовыя пакоі.

Паркавая тэрыторыя

Парк і ўяздная брама

Парк пейзажнага тыпу плошчай 8,2 га быў разбіты адначасова з будаўніцтвам палаца, на роўнай тэрасе і канчаткова сфармаваўся да 1870 г. Цэнтральная алея даўжынёй каля 1 км ад уяздных варот (брамы) да палаца падзяляла парк на дзве няроўныя часткі. Парк меў з поўдня і захаду агароджу з цэглы. У абсадцы цэнтральнай алеі парка былі выкарыстаны таполя чорная, таполя канадская шэрая і таполя марыландская, а таксама ляшчына. Перад фасадам палацу быў створаны вялікі круглы газон: паблізу портыку на газоне раслі две ліпы, а па баках раслі два кусты персідскага бэзу, падстрыжаныя ў форме шара. Унутры парка былі ўчасткі розных дрэў і клумб, салітэраў і палян. Арганізацыя парка была заснавана на паслядоўнай змене звязаных паміж сабой ландшафтных участкаўКулагин, А. Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: вторая половина XVIII — начало XIX в. — Минск, 1981. — С. 112.. Парк вылучаўся мностам экзотаў, асабліва было многа шаўкоўніцы белай. Раслі сасна чорная, псеўдатсуга Мензіса, белая акацыя, конскі каштан, бяроза, бэз, ядловец, вязавік, спірэя.