Гру́зія (), таксама Сакартвэ́ла — краіна на Паўднёвым Каўказе.
Краіна мае сухапутныя межы з Расіяй на поўначы, Азербайджанам на паўднёвым усходзе, Арменіяй і Турцыяй на поўдні. На захадзе краіна абмываецца Чорным морам.
Па версіі Канстытуцыі краіны, ратыфікаванай у 2017 годзе, Грузія — гэта парламенцкая рэспубліка, дзе пасада прэзідэнта сімвалічная і не прадугледжвае прыняцця важных унутраных або знешніх палітычных рашэнняў. Функцыя выканаўчай улады ўскладзена на прэм’ер-міністраДля чего Грузии президент: каковы его права и обязанности?.
20 % тэрыторый Грузіі не кантралюецца ўладамі краіны (гл. Рэспубліка Абхазія і Паўднёвая Асеція).
Дзяржава ёсць членам Савета Еўропы і ГУАМ.
Гісторыя На працягу старажытнай эпохі на тэрыторыі цяперашняй Грузіі зацвердзілася некалькі незалежных царстваў. У пачатку IV стагоддзя Калхіда і царства Іберыя прынялі хрысціянства. Аб’яднанае Грузінскае царства дасягнула піку свайго эканамічнага і палітычнага развіцця падчас праўлення цара Давіда IV і царыцы Тамары ў XI—XII стагоддзях. Пасля гэтага на працягу многіх стагоддзяў тэрыторыя знаходзілася ў складзе розных буйных імперый, у тым ліку Мангольскай імперыі, Асманскай імперыі і паслядоўных дынастый Ірана. У канцы XVIII стагоддзя Картлі-Кахетынскае царства заключыла саюз з Расійскай імперыяй, і вобласць была анексавана апошняй у 1801 годзе, пасля чаго панаванне Расіі над тэрыторыяй Грузіі было пацверджана ў 1813 годзе Гюлістанскай дамовай з Каджарскай дынастыяй Ірана.
Пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 г. Грузія на кароткі час атрымала незалежнасць, пасля чаго была захоплена Савецкай Расіяй у 1921 годзе і ўвайшла ў склад СССР як Грузінская ССР. Пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе посткамуністычная Грузія цярпела ад грамадзянскага і эканамічнага крызісу на працягу 1990-х гадоў. Гэта працягвалася да мірнай Рэвалюцыі ружаў, пасля якой дзяржава стала праводзіць празаходнюю замежную палітыку, правёўшы шэраг дэмакратычных і эканамічных рэформаў, накіраваных на інтэграцыю з НАТА і еўрапейскімі краінамі. Заходняя арыентацыя Грузіі неўзабаве прывяла да пагаршэння адносін з Расіяй, што прывяло да расійска-грузінскай вайны, якая прывяла да падтрымкі Расіяй самаабвешчаных рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і размяшчэння на іх тэрыторыі расійскіх ваенных баз.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Рэльеф
Большая частка Грузіі занята гарамі. На поўначы працягваецца горная сістэма Вялікага Каўказа з вышынямі да 4500-5000 м над у.м. Найвышэйшы пункт Грузіі — гара Шхара (5068 м). У верхніх частках хрыбтоў Вялікага Каўказа шмат ледавікоў. Да восевай водападзельнай часткі гор прымеркаваныя вядомыя горныя перавалы.
Паміж Вялікім і Малым Каўказам размешчаная субшыротная зона міжгорных катлавін, дзе знаходзяцца найбольш урадлівыя глебы Грузіі. На захадзе вылучаецца моцна забалочаная Калхідская нізіна, на ўсходзе — раўніны, на якіх здаўна склаліся гістарычныя правінцыі Імерэтыя, Картлі і Кахетыя. З усходу Калхідскую нізіну замыкае Ліхскі (Сурамскі) хрыбет, які з’яўляецца прыроднай мяжой, што аддзяляе заходнія раёны Грузіі ад усходніх.
Горы Малога Каўказа на поўдні краіны маюць сярэднія вышыні 2000-3000 м. У межах Паўднёва-Грузінскага (Джавахецкага) нагор’я сустракаюцца лававыя плато і азёры вулканічнага паходжання.
Тэрыторыя Грузіі адрозніваецца падвышанай сейсмічнасцю, у некаторых раёнах адбываюцца землетрасенні сілай да 5-7 балаў (асабліва ва ўсходніх раёнах).
Унутраныя воды
Шмат рэк, многія з іх выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі і як сродак арашэння. Жывяцца пераважна за кошт талых снежных і ледавіковых вод і атмасферных ападкаў. У перадгорных раёнах, складзеных карбанатнымі пародамі, значную ролю ў жыўленні рэк маюць падземныя воды. Рэкі Заходняй Грузіі мнагаводныя на працягу ўсяго года, на ўсходзе рачны сцёк узімку і ўлетку скарачаецца.
Большая частка рэк (Рыёні, Інгуры, Бзыб, Кеда і інш.) належыць вадазборнаму басейну Чорнага мора, меншая — Каспійскага мора (Кура з прытокамі Алазані, Іоры і інш.). Самая доўгая і мнагаводная рака Заходняй Грузіі — Рыёні (327 км) бярэ пачатак на Вялікім Каўказе і ўпадае ў Чорнае мора каля Поці. Рака Кура пачынаецца ў гарах на поўначы Турцыі, перасякае паўднёвую і ўсходнюю Грузію і на тэрыторыі Азербайджана ўпадае ў Каспійскае мора.
Азёры ў Грузіі нешматлікія. Самыя буйныя з іх — Паравані (37,5 км²) і Табацкуры (14,2 км²) на Джавахецкім нагор’і і Палеастомі (18,2 км²) на чарнаморскім узбярэжжы, у вусці р. Рыёні.
Карысныя выкапні Хрыбты паўднёвага схілу Вялікага Каўказа падзяляюцца глыбокімі рачнымі далінамі. Тут ва ўмовах цёплага і вільготнага клімату ў карбанатных пародах развіты карст. Толькі на нізкіх хрыбтах (ніжэй за 1000 м над у.м.) налічваецца больш за 470 карставых пячор, уключаючы самую вялікую Новаафонскую (даўжынёй 3,3 км). На паўднёвым схіле Вялікага Каўказа знаходзяцца буйныя радовішчы марганцу, срэбна-свінцовых і цынкавых руд, барыту, каменнага вугалю, мармуру.
У шматлікіх раёнах Грузіі маюцца выхады мінеральных крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў бальнеалогіі (Баржомі, Цхалтуба і інш.).
Клімат У заходніх раёнах, якія знаходзяцца пад уздзеяннем Чорнага мора, лета — вільготнае і цёплае, з сярэднімі тэмпературамі ліпеня 22-24 °C. Зімы мяккія, сярэднія тэмпературы студзеня 4-7 °C. Выпадае вялікая колькасць ападкаў (1000—2000 мм у год) з максімумам у Аджарыі (да 3200 мм). Пераважная частка ападкаў прыходзіцца на вясну.
Ліхскі хрыбет перахапляе вільгаць паветраных мас, якія рухаюцца з захаду на ўсход. Ва ўсходніх раёнах Грузіі клімат фарміруецца пад уплывам кантынентальных паветраных мас. На раўнінах лета больш працяглае і гарачае, з сярэднімі тэмпературамі ліпеня 23-25 °C. Зімы прахалодныя, з сярэдняй тэмпературай студзеня ад +1 да −2 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 400—600 мм, максімум прыходзіцца на канец вясны і пачатак лета.
На схілах гор Грузіі сярэднія тэмпературы ліпеня паніжаюцца да 4-6 °C, у высакагор’ях сярэднія тэмпературы студзеня могуць дасягаць −10…−16 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1600—2800 мм на захадзе да 1000—1800 мм на ўсходзе Вялікага Каўказа і да 600—700 мм на Паўднёва-Грузінскім нагор’і. Надвор’е ў горах хутка змяняецца. Раптоўныя пахаладанні суправаджаюцца моцнымі снегападамі, ліўнямі, градам і фёнамі (моцнымі, цёплымі вятрамі, якія дзьмуць з гор у даліны).
Глебы У Грузіі выдзяляюць тры асноўныя глебава-геаграфічныя вобласці: заходнюю, усходнюю і паўднёвую. Для нізін заходняй вобласці (паміж Ліхскім хрыбтом і Чорным морам) характэрныя тарфяныя глебы, прыдатныя для вырошчвання кукурузы; у перадгор’ях распаўсюджаны субтрапічныя чырвоныя і жоўтыя глебы, якія ідэальна падыходзяць для вінаграду, гарбаты і тытуню; у больш высокіх мясцовасцях Мегреліі, Абхазіі і Сванетыі — карычневыя або карбанатныя лясныя і горныя глебы. Ва ўсходняй вобласці пераважаюць старажытныя алювіяльныя глебы. На Ніжнекартлійскай раўніне распаўсюджаны каштанавыя глебы, прыдатныя для вырошчвання гародніны, пладовых і збожжавых культур. Чарназёмы і карычневыя глебы Кахетынскай раўніны выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых культур і вінаграднікі. Паўднёвая вобласць прымеркаваная да перадгор’яў і паўднёвых схілаў Малога Каўказа і Паўднёва-Грузінскага нагор’я. Для яе характэрна спалучэнне карычневых і горна-лугавых глеб.
Флора
Флора Грузіі вельмі разнастайная: толькі кветкавых тут сустракаецца больш 5000 відаў. У залежнасці ад кліматычных асаблівасцей і абсалютнай вышыні мясцовасці вылучаюцца некалькі зон і вертыкальных паясоў расліннасці (ад стэпавага да альпійскага).
Лясы распаўсюджаныя пераважна ў гарах і займаюць прыкладна трэцюю частку краіны. На захадзе Грузіі яны спускаюцца да самага мора, а на ўсходзе іх ніжняя мяжа знаходзіцца на вышынях ад 600 да 800 м. Асабліва багатыя і разнастайныя лясы Заходняй Грузіі. У іх ніжнім поясе (да 1000—1200 м) пануюць шыракалістыя пароды (дуб, граб, каштан, клён, бук і інш.) з вечназялёным падлескам. Для гэтага тыпу лесу, званага калхідскім, характэрна багацце ліян — месцамі ён становіцца непраходным. У забалочаных лясах Калхідскай нізіны пераважае алешына. На некаторых участках узбярэжжа Абхазіі сустракаюцца эндэмічныя віды, напрыклад, хвоя піцундская. На працягу апошніх тысячагоддзяў у далінах распаўсюджваўся вінаград і пладовыя культуры. У Заходняй Грузіі да верхняй мяжы лесу (1700—1800 м) распаўсюджаныя змяшаныя лясы, у якіх спалучаюцца букавыя і ялова-піхтавыя, радзей хваёвыя пароды.
Лясы Усходняй Грузіі фларыстычна менш багатыя. У верхнім поясе гор (да 2300—2400 м) распаўсюджаны елка і піхта, а ў больш усходніх раёнах — толькі хваёвыя і хваёва-бярозавыя лясы. Ніжэй хвойныя лясы саступаюць месца букавым, а затым дубова-грабавым. На крайнім усходзе краіны сустракаюцца невялікія ўчасткі сухіх стэпаў і ксерафітных рэдкалессяў з такімі відамі, як фісташка, гранат і інш. Яшчэ больш абмежаванае распаўсюджванне маюць паўпустыні. У далінах Куры, Алазані і іншых рэк захаваліся поймавыя тугайныя лясы з асіны, вярбы, серабрыстай таполі, дуба, кізіла.
Субальпійскія і альпійскія лугі на захадзе Грузіі падымаюцца да 2800-3000 м, на ўсходзе — да 3600 м над у.м. Для субальпійскіх лугоў Заходняй Грузіі тыпова пышнае высокатраўе з вялікім удзелам парасонавых і бабовых. Нізкатраўныя альпійскія лугі распаўсюджаны фрагментарна, чаргуючыся з каменнымі россыпамі, выхадамі скал і леднікамі.
Фаўна Жывёльны свет Грузіі прадстаўлены больш як 100 відамі млекакормячых, 330 — птушак і 160 — рыб. Шматлікія прадстаўнікі фаўны з’яўляюцца эндэмікамі, напрыклад, тур кубанскі (рогі якога ў Грузіі выкарыстоўваюцца як пасудзіны для віна).
Вельмі своеасаблівая фаўна стэпаў Усходняй Грузіі. Да нядаўняга часу там сустракаўся джэйран, які захаваўся толькі ў асобных мясцовасцях. Часам сустракаецца паласатая гіена. З іншых драпежнікаў варта адзначыць лісіцу, шакала, чаротавага ката. У жывёлагадоўчых раёнах распаўсюджаныя ваўкі. Для стэпаў тыповыя грызуны: тушканчыкі, палёўкі, хамякі. Сярод птушак звычайныя палявы верабей, шэрая курапатка, перапёлка, стэпавы арол. Характэрна багацце яшчарак і чарапах, а таксама змей.
Найбольш багаты жывёльны свет лясоў. У шматлікіх раёнах распаўсюджаныя каўказскі алень, казуля, дзік, заяц-русак, вавёрка, а з драпежнікаў — буры мядзведзь, воўк, шакал, рысь, лясны кот і лісіца. Лясы Грузіі славяцца багаццем і разнастайнасцю птушак. Звычайныя тут берасцянка, вялікая сініца, зелянушка, чорны дрозд і інш. З драпежных відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Грузіі, сустракаюцца барадач, беркут, белагаловы сіп, чорны грыф і інш. У некаторых мясцовасцях Калхіды і Кахетыі яшчэ можна ўбачыць фазана. З паўзуноў у лясах Грузіі найбольш шматлікія яшчаркі, балотныя чарапахі і змеі.
Высакагорная фаўна лепш захавалася ў межах Галоўнага Каўказскага хрыбта. У яго заходняй частцы водзіцца кубанскі тур, ва ўсходняй — дагестанскі. Абодва віды на зіму спускаюцца ў лясны пояс. Амаль паўсюдна распаўсюджаная сарна, а на ўсходзе сустракаецца безааравы казёл. З характэрных птушак высакагор’яў можна адзначыць каўказскага цецерука, кекліка, барадача.
У горных рэках і азёрах водзяцца стронга, вусач, сазан і інш.
Эканоміка
Культура
Насельніцтва Станам на 1 студзеня 2025 года колькасць насельніцтва Грузіі складае больш за 3 мільёны 700 тысяч чалавек«Грузстат»: население Тбилиси составляет более трети от общей численности населения Грузии.
Гарады
Гл. таксама Саурмаг Назва Грузіі Дашгын Гюльмамедаў Ламара Барысаўна Бейдзіна
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Full information about (country) Georgia Georgia TVNews (english, german, russian, georgian) Friends of Georgia (Friends of Georgia International Foundation. Information on Culture, History, Gastronomy, etc).