Дабравешчанне — абраз XVIII ст. са святочнага раду іканастаса«І ПАЧУЛА ГОЛАС…» Сюжэты Звеставання ў беларускім мастацтве Свята-Троіцкай царквы ў вёсцы Зёлава (Драгічынскі раён). Напісаны т.зв. Зёлаўскім майстрам.

Апісанне На зёлаўскім абразе «Дабравешчанне» Марыя намаляванаІканапіс Беларусі ХV—ХVІІІ стагоддзяў. Мн., 1992, № 129 ў цёмна-ружовай сукенцы і зеленавата-блакітным мафорыі ўкленчанай перад аналоем (на левым краі) на фоне намёту з чырвонай завесай. Арханёл справа з лілеяй у апушчанай левай руцэ «бяжыць» да Марыі ззаду, правай рукой паказваючы ўверх, на Святога Духа. Букет з трох лілеяў стаіць ў вазе на падлозе.

Даследчыца Н. Ф. Высоцкая крыніцай гэтага твора даследчыца называе выяву са славутай нідэрландскай Бібліі ПіскатараВысоцкая, Н. Ф. Искусство Беларуси 12-18 вв. / Н. Высоцкая — Мн., 2004. — 26 с. , у якой надрукавана некалькі гравюр з гэтым сюжэтам, аднак ніводная з іх не з'яўляецца настолькі блізкай, каб можна было свярджаць пра яе ўплыў на названы беларускі іканапісны творІКАНАГРАФІЧНЫЯ АСНОВЫ ГРАВЮРЫ КІРЫЛІЧНЫХ ВЫДАННЯЎ У БЕЛАРУСКІМ ПРАВАСЛАЎНЫМ І ЎНІЯЦКІМ ІКАНАПІСЕ ХVІІ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХІХ СТАГОДДЗЯЎ Г. А. ФЛІКОП, Б. А. ЛАЗУКА.

Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Дабравешчанне Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Беларуская іканапісная школа Катэгорыя:Зёлава