Вэнь Ідо (, правінцыя Хубэй — , Куньмін) — кітайскі паэт, літаратуразнавец, публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і памешчыка. Скончыў універсітэт Цынхуа. Вывучаў літаратуру і жывапіс у ЗША. Вярнуўшыся на радзіму, чытаў курсы літаратуры ў універсітэтах Кітая. Выступаў з антыўрадавымі артыкуламі. Пачаў друкавацца ў 1916. Зборнікі вершаў «Чырвоная свечка» (1923), «Мёртвая вада» (1928) напісаны пад уплывам англійскіх рамантыкаў. Паэзія Вэнь Ідо адрозніваецца высокім майстэрствам, навізной формы, адыграла вялікую ролю ў развіцці новай кітайскай літаратуры. Вывучаў творчасць Цянь Цзяна, кітайскую міфалогію, помнікі старажытнай культуры. Яго праца над тэкстамі «Шыцзін» і «Чу цы» («Чускіх строфаў») з’явілася каштоўным укладам у кітайскую тэксталогію.

Спасылкі

Мемарыял Вэнь Ідо ў павеце Сішуй.

Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая Катэгорыя:Кітайскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Кітайскамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Кітая Катэгорыя:Публіцысты Кітая Катэгорыя:Выпускнікі ўніверсітэта Цынхуа Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэта Цынхуа