Сарас () або драканічны перыяд — прамежак часу, які складаецца з 223 сінадычных месяцаў (у сярэднім прыблізна 6585,3213 дзён ці 18,03 трапічных гадоў), па сканчэнні якога зацьменні Месяца і Сонца прыблізна паўтараюцца ў ранейшым парадкуАртыкул пра сарас на сайце НАСА..
Гэты перыяд з’яўляецца вынікам таго, што 223 сінадычных месяца Месяца (18 каляндарных гадоў і 10 ⅓ ці 11 ⅓ дзён, у залежнасці ад колькасці высакосных гадоў у дадзеным перыядзе) амаль роўныя 242 драканічным месяцам (6.585,36 дзён), г.зн. праз 6585 ⅓ дзён Месяц вяртаецца да той жа сізігіі і да вузла арбіты. Акрамя таго, 239 анамалістычных месяцаў Месяца роўныя 6.585,54 дзён, так што адпаведныя зацьменні ў кожным сарасе наступаюць пры аднолькавым аддаленні Месяца ад Зямлі і маюць адну і тую ж працягласць. На працягу аднаго сараса ў сярэднім адбываецца 41 сонечнае зацьменне і 29 месяцавых зацьменняў. Упершыню прадказваць месяцавыя зацьменні з дапамогай сараса навучыліся ў старажытным ВавілонеPannekoek A. The Origin of the Saros, Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappen, Proceedings, 20 II, 1918, Amsterdam, 1918, pp. 943–955. Online. Больш дакладна прадказваць зацьменні дазваляе перыяд, роўны трайному сарасу — экселігмас (), які складаецца з цэлага ліку дзён. Экселігмас выкарыстоўваўся ў Антыкітэрскім механізме Кузнецов П. Антикитерский механизм .
Вавілонскі гісторык Бероз называе сарасам каляндарны перыяд у 3600 гадоў; меншыя перыяды насілі назвы: нерас у 600 гадоў і сосас у 60 гадоў.
Літаратура
Катэгорыя:Каляндар Катэгорыя:Адзінкі вымярэння часу Катэгорыя:Час у астраноміі