Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. Заснавана ў 1979 годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі — забяспечыць доступ да інфармацыі аб відах, якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў жывёл і прадстаўнікоў расліннага свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Першае выданне У першае выданне (1981) было ўключана 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін.
Другое выданне У другое выданне (1993) уключана 182 віды жывёл, у тым ліку 14 відаў млекакормячых, 75 відаў птушак, 2 — паўзуноў, 1 — земнаводных, 79 — насякомых, 5 — ракападобных, 1 від двухстворкавых малюскаў. У Чырвонай кнізе змяшчалася 180 відаў раслін, 17 відаў грыбоў, а таксама 17 відаў лішайнікаў.
У 2-е выданне былі дадаткова ўключаны 107 відаў жывёл і 109 відаў раслін і ў той жа час выключаны 2 віды жывёл і 10 відаў раслін, якія паводле новых дадзеных і крытэраў не з’яўляюцца знікаючымі і рэдкімі. Выключаныя былі таксама 3 віды жывёл і 4 віды раслін, раней аднесеных да нулявой катэгорыі («відаць, зніклыя») з прычыны адсутнасці пэўных дадзеных аб стане іх папуляцый і месцаў знаходжання. Гэтыя і іншыя падобныя віды былі ўключаны ў асобны спіс у дадатку да Чырвонай кнігі.
Трэцяе выданне Выданне выйшла на рускай мове ў 2006 годзе. Складаецца з двух тамоў: «Жывёлы» і «Расліны». Усяго ўключае 189 відаў жывёл і 274 віды ў томе «Расліны», у тым ліку 173 віды сасудзістых раслін.
Новае выданне нацыянальнай Чырвонай кнігі падрыхтаванае з выкарыстаннем удасканаленых міжнародных падыходаў і крытэраў. Адначасова з гэтым улічвалася рэгіянальная спецыфіка, нацыянальныя прыродаахоўныя прыярытэты і магчымасці для рашэння задач па захаванні відаў. Дадзены падыход заснаваны на ведах аб сучаснай колькасці і распаўсюджванні відаў, тэндэнцыях іх дынамікі, міжнародным прыродаахоўным статуце і значнасці колькасці нацыянальнай папуляцыі ў глабальнай або еўрапейскай адзнацы багацця віду.
Спіс 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны ў адпаведнасці з «Асноўнымі кірункамі ўжывання крытэраў Чырвонай кнігі МСАП на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях», прынятымі Радай Міжнароднага саюза аховы прыроды ў кастрычніку 2000 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам крытэры варта ўжываць да дзікіх папуляцый у межах натуральнага арэала і да папуляцый, узніклых у выніку дабраякаснай інтрадукцыі, гэта значыць усяленні відаў у новыя месцы пражывання.
У выніку ўжывання новых універсальных падыходаў пры падрыхтоўцы спісу відаў жывёл для 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь адбыліся наступныя змены па групах жывёл: насякомых дададзена 27 відаў, а выключана 36, агульны лік склаў 70 відаў; сысуноў уключана дадаткова 4 віды, 1 від выключаны, агульны лік склаў 17 відаў; птушак дададзена 16 відаў, выключана 19, агульны лік склаў 72 віды; двухстворкавых малюскаў дададзена 2 віды, выключаны 1. Занесеныя 4 віды жабраногіх, якія раней адсутнічалі, і па 1 віду п’явак, ракападобных, павукападобных і амфібій.
У выданні пералік раслін і грыбоў, якія падлягаюць ахове, пашыраны на 60 відаў адносна 2-га выдання. Змены ў спісе ахоўных відаў раслін і грыбоў можна прадставіць наступным чынам: колькасць відаў сасудзінкавых раслін павялічана да 173 (было 156; выключана 24 і дададзены 41 новы від), мохападобных — да 27 відаў (было 15, дададзена 12), водарасцей — да 21 віду (было 9, дададзена 12), лішайнікаў — да 24 відаў (было 17, выключана 4, дададзена 11), грыбоў — да 29 відаў (было 17, выключана 3, дададзена 15). Усяго выключаны 31 і дададзены 91 новы від.
Чацвёртае выданне 4‑е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (2015) грунтуецца на тых самых асноўных прынцыпах нацыянальных і міжнародных падыходаў, якія выкарыстоўваліся ў 3‑м выданні. У той жа час спіс уключаных у яго відаў значна трансфармаваны галоўным чынам за кошт змены пераліку насякомых. У параўнанні з 3‑м у 4‑е выданне 36 відаў жывёл былі ўключаны і 22 — выключаны. Для 26 відаў жывёл зменена катэгорыя нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці. У выніку, у 4‑е выданне ўключаны 202 віды жывёл, з іх: п’явак — 1 від, ракападобных — 6, павукападобных — 1, двухпарнаногіх мнаганожак — 1, насякомых — 87, двухстворкавых малюскаў — 2, міног — 1, касцявых рыб — 9, амфібій — 2, рэптылій — 2, птушак — 70, млекакормячых — 20 відаў. Найбольшай змене падвергліся спісы насякомых: 14 відаў былі выключаны, 31 — уключаны. Варта адзначыць, што большасць уключаных відаў маюць міжнародны прыродаахоўны статус.
Пятае выданне 14 сакавіка 2025 года была выдадзена пастанаўленне №10 міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у якім змешчаны адноўленыя спісы відаў жывёл і раслін, якія ўключаюцца у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У Чырвоную кнігу дададзена 13 відаў жывёл і 5 відаў раслін, выключана 13 відаў жывёл і 58 відаў раслін. Цяпер кніга змяшчае 213 відаў жывёл і 310 відаў раслін.
Выхад ілюстраванага кніжнага пятага выдання планаваўся ў канцы 2025 года. У канцы 2025 года выйшла пятае выданне "Красная книга Республики Беларусь: растения".
Новыя віды ў кнізе Пастанаўленнем міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 2012 годзе ў Чырвоную кнігу Беларусі ўнесена 19 новых відаў дзікарослых раслін і грыбоў: , , , , , , , , , , , , , , , , , , В Красную книгу Беларуси внесено 19 новых видов дикорастущих растений О внесении дополнений в постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 9 июня 2004 г. № 14.
Бібліяграфія
Красная книга Республики Беларусь : растения : редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений. — 5-е изд. — Минск : Беларусь, 2025. — 573, с. ; 27 см. — 2500 экз. — ISBN 978-985-01-1932-2.
Літаратура
Каласкоў М. М. Ахова жывёльнага свету. Рэдкія і ахоўныя віды жывёл. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя (сайт)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт