Бярнады — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці за 9 км на поўдзень ад Брэста, на поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Бярнады ўваходзілі ў склад Гершонскага сельсавета.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).
Планіровачна складаецца з дзвюх кароткіх вуліц, якія ўтвараюць T-падобную кампазіцыю. Забудова двухбаковая, рэдкая, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 ст. як вёска ў Берасцейскім старостве ВКЛ. У 1631 годзе ўпамінаецца як маёнтак Бярнатавічы.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзілі ў склад маёнтка Гершоны. У 1870 годзе вяскоўцы адносіліся да Міцькаўскай сельскай грамады. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінулі, 2 прапалі без вестак.
Насельніцтва 95 рэвізскіх душ (1858) 47 двароў, 112 жыхароў (1876) 29 двароў, 207 жыхароў (1897) 246 жыхароў (1905) 24 двары, 131 жыхар (1921) 310 жыхароў (1959) 274 жыхары (1970) 53 двары, 121 жыхар (2005)
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста