Карла Эміліа Гада (, , Мілан-) — італьянскі пісьменнік.

Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы 20-х гг. Талент Гада разгарнуўся пасля вызвалення Італіі ад фашызму: зборнік антыфашысцкіх «Навел з герцагства, ахопленага полымем» (1953), сатырычна-гратэскавы раман «Пазнанне пакуты» (канчатковая рэдакцыя 1963). Найбольш характэрны твор Гада — раман «Вельмі прыкрае здарэнне на вуліцы Мерулана» (1948, канчатковая рэдакцыя 1957), у якім намаляваныя карціны жыцця Рыма пры фашызме. У творах Гада пераплятаюцца элементы верызма, сатыры, тонкі псіхалагізм. Ва ўскладненай мове Гада зліліся элементы розных дыялектаў і жаргонаў.

Літаратура Gersbach M. Carlo Emilio Gadda, Wirklichkeit und Verzerrung. Bern: Francke, 1969 Baldi G. Carlo Emilio Gadda. Milano: U. Mursia, 1972

Спасылкі Сайт Цэнтра па вывучэнні творчасці Гады

Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мілане Катэгорыя:Памерлі ў Рыме Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Тэстача Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Віярэджа