Палац Вятроў (Хава-Махал) — пяціяруснае гарэмнае крыло палацавага комплексу джайпурскага махараджы Савай Пратап Сінгха (кіраваў у 1778—1803), пабудаванае з ружовага пясчаніку ў форме вянка Крышны не пазней 1799 года.

Фасад будынка працяты 953 маленечкімі аконнымі адтулінамі, якія дазвалялі прадзімаць унутраныя памяшканні ў гарачыя дні. Адсюль назва збудавання — «палац вятроў».

Хава-Махал — галоўная турыстычная славутасць Джайпура і адзін з найбольш вядомых помнікаў раджпуцкай архітэктуры.

Спасылкі

Катэгорыя:Джайпур Катэгорыя:Палацы Індыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1799 годзе Катэгорыя:1799 год у Азіі