Газіму́р () — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Аргунь.

Даўжыня ракі 592 км. Плошча вадазбору 12 100 км². Газімур бярэ пачатак на паўночным захадзе Нерчынскага хрыбта. Цячэ пераважна паміж Баршчовачным і Газімурскі хрыбтамі. Агульны напрамак — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Сярэдні расход вады каля пасёлка Батакан 17,2 м³/с. Берагі ракі абрывістыя, параслі хмызняком. Газімур неглыбокі, дно камяністае, вада празрыстая. Крыгаход у пачатку мая, замярзае ў пачатку лістапада. Жыўленне пераважна дажджавое. Вясною рака значна разліваецца, летам мялее, з-за чаго утвараецца мноства брадоў; зімою, з прычыны невялікай глыбіні, прамярзае месцамі да дна. У басейне ракі сустракаюцца наледзі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Фролова Н. Л. Газимур // Научно-попульярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Басейн Амура Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края