Кацельня-Баярская — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, з 21 снежня 2007 года ў складзе Брэста.
Знаходзілася за 9 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны. На поўдзень ад вёскі былі меліярацыйныя каналы, на захад — дзяржаўная граніца з Польшчай.
Гісторыя У 19 ст. вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Адносілася да маёнтка Камяніца Біскупская.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.
Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета, з 21 снежня 2007 года ў складзе Брэста.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Агравіта» (цэнтр — в. Гершоны).
Планіроўка
Планіровачна складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сялянскімі хатамі.
Насельніцтва 1870 год — 111 рэвізскіх душ 1905 год — 222 жыхары 1921 год — 35 двароў, 191 жыхар 2005 год — 9 гаспадарак, 204 жыхары
Вядомыя асобы Сафроній (Юшчук) (нар. 1951) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста