Глу́шкавічы (, ) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Глушкавіцкага сельсавета.

Геаграфія Глушкавічы размешчаны за 50 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лельчыцы, за 257 км ад Гомеля, за 110 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, ля мяжы з Украінай. Аўтамабільная дарога звязвае Глушкавічы з раённым цэнтрам Лельчыцы. Паблізу аграгарадка пралягае Прыкардонная канава.

Каля Глушкавіч на дзённую паверхню выходзяць пратэразойскія пароды. Вядзецца здабыча будаўнічага і абліцовачнага каменю, які прадстаўлены мігматытамі гранітнага і гранітадыярытавага, радзей дыярытавага складаў, а таксама амфібалітамі. Рыхлая ўскрыша прадстаўлена карой выветрывання, кайназойскімі пяскамі і алеўрытамі.

Насельніцтва 1996 год — 2367 жыхароў, 715 двароў.

Памятныя мясціны Свята-Троіцкая царква Магіла ахвяр фашызму.

Вядомыя ўраджэнцы Андрэй Іванавіч Швед (нар. 1973) — генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (з 2020). Аўгустын (Маркевіч) (нар. 1952) — мітрапаліт.

Літаратура  — С. 305.

Спасылкі

Катэгорыя:Глушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна