Ян Антонавіч Рыдзіка (, в. Барадзінічы, Віленскае ваяводства, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці — ) — беларускі жывапісец-рэаліст.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і свядомага беларуса. Бацька - Антон Рыдзіка - з 1926 года быў старшынёй гуртка Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры ў Барадзінічах, актыўна ўдзельнічаў у самадзейных тэатральных прадстаўленнях, якія адбываліся ў вёсцы.

Ян Рыдзіка вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, дзе ў 1960 годзе атрымаў спецыяльнасць агранома і ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава, дзе ў 1966 годзе атрымаў спецыяльнасць настаўніка.

Творчасць Пісаў пераважна алеем. Працаваў у розных кірунках — партрэт, нацюрморт, ілюстрацыі да кніг, карціны на гістарычныя тэмы, пейзаж. Сваім прызваннем лічыў пейзажны жывапіс, а найвялікшай асалодай працу над эцюдамі.

Удзельнік мноства музейных выставак, у тым ліку прысвечаных 500-годдзю Францыска Скарыны (1990), 200-годдзю паўстання 1794 года (1994), 935-годдзю Браслава (1995), традыцыйных выставак «Восеньскі салон» і персанальных выставак Яна Рыдзікі: «Талент шчодрага сэрца» (1997, да 60-годдзя мастака), «Кветкі Яна Рыдзікі» (1998) , «Браслаўшчына — край азёр» (2012, музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку), «Жывапіс» (2012, да 70-годдзя мастака) .

Творы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях у Беларусі, Літве, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-рэалісты Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне