Я́звіна (, ) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск-Полацк. Уваходзіць у склад Светласельскага сельсавета. Да 2004 года была цэнтрам Язвінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Геаграфія За 10 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, 30 км ад Віцебска, на аўтадарозе Віцебск—Полацк, каля Мурожніцкага возера.

Насельніцтва 489 жыхароў, 191 двароў (2003)

Інфраструктура Базавая школа Бібліятэка і дом культуры Аддзяленне сувязі

Славутасці

За 1 км ад вёскі ляжыць Марозаўскі валун.

Памятныя мясціны Брацкая магіла (1941—1944, 1964), на вуліцы Маладзёжнай, за 100 м на паўночны-захад ад перакрыжавання вуліцы з Язвінскім каналам — . Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура