Хорхе Эльесер Гайтан (; , Багата — , там жа) — калумбійскі палітычны дзеяч.

Біяграфія З 1924 доктар права Нацыянальнага ўніверсітэта ў Багаце. У 1929 выступіў у кангрэсе парламента з асуджэннем масавых расстрэлаў рабочых на плантацыях «Юнайтэд Фрут компані» у дэпартаменце Магдалена. У 1940 і 1943 міністр асветы і міністр працы, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння. З 1946 кіраўнік Ліберальнай партыі, з 1947 старшыня сената. Быў аўтарам законапраекта аб нацыяналізацыі нафтавых радовішчаў. Быў забіты. Забойства Гайтана паслужыла штуршком да народнага паўстання ў Багаце.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Калумбіі Катэгорыя:Забітыя палітыкі