Галіч — горад у Кастрамской вобласці Расіі, на беразе Галіцкага возера. Вузел чыгуначных ліній на Буй, Кіраў, Кастраму.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў летапісе у 1238 годзе пад назвай Г. Мерскага. У 13 ст. - цэнтр Галіцкага княства, першым князем якога быў брат Аляксандра Неўскага - Канстанцін Яраславіч. У пачатку 2-й паловы 14 ст. Галіч быў далучаны да Маскоўскага княства. З 1788 павятовы горад Кастрамской губерні. Насельніцтва

Эканоміка Экскаватарны, металавырабаў, гарбарныя заводы, льнозавод, мэблевая, абутковая і швейная фабрыкі, харчовая прамысловасць (мясакамбінат, масласыразавод і інш.)

Адукацыя і культура Галіцкі аграрны тэхнікум, педагагічны каледж. Краязнаўчы музей.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін (1926—2014) — вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, доктар тэхнічных навук, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).

Катэгорыя:Гарады Кастрамской вобласці