Барбара Картленд (, , Англія — , Хатфілд, Хартфардшыр, Англія) — англійская пісьменніца, адзін з найбольш плённых аўтараў XX стагоддзя. Стала знакамітай дзякуючы сваім шматлікім любоўным раманам; таксама друкавалася пад імем Барбара Мак-Каркадэйл.
Біяграфія У 1927 году выйшла замуж за афіцэра Х'ю Мак-Каркадэйла і ў іх нарадзілася дачка Рэйн. У 1936 годзе пасля скандальнага разводу Барбара выйшла за яго кузена Х'ю (пам. 1963) і стала маці яшчэ двух сыноў — Глена і Іана.
У 1990 годзе была ўзведзена ў ранг Дамы-камандора Ордэна Брытанскай імперыі. Дачка Картленд ад першага шлюбу стала мачахай прынцэсы Дыяны. Вядома, што сама Дыяна захаплялася раманамі Барбары Картленд, але адносіны з пісьменніцай ў яе былі нацягнутымі, і Картленд не ўхваляла асабістае жыццё Дыяны.Жизнь и смерть по законам легенды — В мире МК
Творчасць Барбара Картленд ўваходзіць у лік самых перакладаемых пісьменнікаў, паводле базы дадзеных ЮНЕСКА, знаходзіцца на 7-м месцы па колькасці ўлічаных ЮНЕСКА перакладных выданняў,Ленин входит в десятку самых «переводимых» писателей мира — ЮНЕСКО | РИА Дейта. RU Топ-50 авторов переводных изданий аўтар 723 кніг.
Картленд належыць рэкорд, занесены ў кнігу Гінеса: за 1983 год яна выпусціла 26 раманаў.Ъ-Газета — Умерла писательница-рекордистка З яе кніг 657 — любоўныя раманы, выдадзеныя ва ўсім свеце накладам каля мільярда асобнікаў. Пасля смерці ў архіве пісьменніцы засталося яшчэ больш за сто раманаў, і новыя кнігі Барбары Картленд працягваюць выходзіць па гэты дзень.
Творы Барбары Картленд неаднаразова экранізаваны. Першы раман «Піла, якая танцуе джыгу» быў апублікаваны ў 1923 годзе. Сюжэт раманаў Картленд разгортваецца па адной і той жа схеме: юная дзяўчына ўлюбляецца ў мужчыну, часцей за ўсё арыстакрата (графа, герцага, прынца); розныя інтрыгі (любоўныя, палітычныя, шпіёнскія) перашкаджаюць злучэнню закаханых, але ў канцы ўсё заканчваецца вяселлем.
Барбару Картленд часта абвінавачвалі ў сентыментальнасці і неарыгінальнасці сюжэтаў і персанажаў. У 2011 годзе ў Вялікабрытаніі была апублікаваная перапіска аўтара любоўных раманаў і дэтэктываў Джорджэт Хэер, дзе тая абвінавачвае Картленд у прысваенні сюжэтаў і нават імёнаў герояў яе раманаў і «катастрафічным невуцтве» з нагоды адлюстроўванай гістарычнай эпохі.Georgette Heyer decries plagiarism with her rapier wit | Books | guardian.co.uk
Спасылкі
Афіцыйны сайт Некралог у The Daily Telegraph
Катэгорыя:Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі