Гальярда (, , літаральна «вясёлая, бадзёрая») — старажытны танец раманскага паходжання.
Музычны памер трохдольны, тэмп умерана хуткі. Быў распаўсюджаны ў Еўропе ў канцы XV—XVII стст. Выконваўся пасля павольнай чатырохдольнай паваны; з гэтай пары кантрасных танцаў развілася інструментальная сюіта. У пачатку XVIII стагоддзя гальярда сустракаецца толькі як частка сюіты.
Спасылкі Гальярдныя варыяцыі Mutanze: цыкл артыкулаў пра гальярдныя варыяцыі (Mutanze: A Series of Articles on Galliard Variations) (пер. з англ.)
Катэгорыя:Танцы Італіі Катэгорыя:Старадаўнія танцы