Кале́ ( ) — горад у Францыі, порт у праліве Па-дэ-Кале, найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад дэпартамента Па-дэ-Кале. Кале з’яўляецца найбліжэйшым да Англіі населеным пунктам Францыі, адлегласць па прамой да Англіі складае 34 кіламетры. Паміж Кале і англійскім Дуўрам курсіруе паром, з 1994 годзе адкрыта рух па чыгуначным тунэлі ад прыгарада Кале Какеля да англійскага Фолкстана.
Насельніцтва — 74 336 тыс. жыхароў (2009).
Гісторыя
230 px|thumb|left|План горада (1890 год) 230 px|thumb|left|«Узяцце Кале герц. Гізам у 1558 г.» Франсуа Эдуар Піко
У XIII стагоддзі Кале быў пераўтвораны графам Булонскім з рыбацкай вёсачкі ў буйную прыбярэжную крэпасць. Пасля перамогі пры Крэсі (1346) англійскі кароль Эдуард III не мог узяць Кале на працягу цэлага года. Падзеі аблогі ўвекавечаны ў помніку грамадзянам Кале, які стварыў па замове горада Радэн. Англічане працягвалі валодаць горадам да 1558 года, калі ў Марыі Цюдор яго адваяваў герцаг Гіз. Гэта была апошняя тэрыторыя Англіі ў кантынентальнай Еўропе. Канчаткова Кале за Францыяй замацаваў Ката-Камбрэзійскі мір.
Эканоміка Кале з’яўляецца найбуйнейшым транспартным вузлом на поўначы Францыі. Па паромнай лініі паміж Кале і англійскім Дуўрам перавозіцца асноўны паток тавараў паміж дзвюма краінамі. Пасля адкрыцця ў 1994 годзе чыгуначнага тунэля абарот паромных перавозак скараціўся, у выніку чаго адна з дзвюх кампаній- аператараў паромаў — SeaFrance — разарылася і ў наш час знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. З іншага боку, дзякуючы адкрыццю тунэля, пасажырапаток праз Кале рэзка ўзрос. У наш час ён складае больш за 10 мільёнаў чалавек у год.
Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць. Старадаўняя вытворчасць карунак, цюлю, гафту.
Структура занятасці насельніцтва:
сельская гаспадарка — 0,3 % прамысловасць — 13,9 % будаўніцтва — 5,2 % гандаль, транспарт і сфера паслуг — 45,7 % дзяржаўныя і муніцыпальныя службы — 34,9 %
Дэмаграфія Дынаміка колькасці насельніцтва, чал.
Палітыка Адміністрацыю Кале з 2008 года ўзначальвае член партыі Саюз за народны рух, сенатар Наташа Бушар. На муніцыпальных выбарах 2008 года ўзначалены ёю правы блок атрымаў перамогу ў 2-м туры, атрымаўшы 54,02 % галасоў, перапыніўшы 37-гадовае кіраванне камуністаў у Кале.
+Муніцыпальныя выбары 2008 года (2 тур) Кандыдат Партыя % галасоў Наташа Бушар Саюз за народны рух align="center" 54,02 Жакі Энен Камуністычная партыя align="center" 45,98
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі Нацыянальны інстытут статыстыкі
Катэгорыя:Гарады О-дэ-Франс Катэгорыя:Камуны дэпартамента Па-дэ-Кале Катэгорыя:Парты Францыі Катэгорыя:Гарады, узнагароджаныя ордэнам Ганаровага легіёна