(1036) Ганіме́д () — найбуйнейшы калязямны астэроід з групы Амура (III), які належыць да цёмнага спектральнага класа S. Ён быў адкрыты 23 кастрычніка 1924 года нямецкім астраномам Вальтэрам Баадэ ў Гамбургскай абсерваторыі і названы ў гонар Ганімеда, старажытнагрэчаскага юнака, выкрадзенага Зеўсам.
Дзякуючы вялікім памерам і рэгулярным збліжэнням з Зямлёй арбіту Ганімеда атрымалася ўсталяваць з высокай ступенню дакладнасці і разлічыць параметры наступных збліжэнняў. Найбольш цеснае з іх адбудзецца 13 кастрычніка 2024 года, калі Ганімед пройдзе на адлегласці 55,9641 млн км (0,374097 а.а.) ад Зямлі, пры гэтым яго бачная зорная велічыня можа дасягаць значэння 8,1m. Ён таксама рэгулярна перасякае арбіту Марса і 16 снежня 2176 года павінен будзе прайсці на адлегласці ўсяго 4,290 млн км (0,02868 а.а.) ад гэтай планеты.
Гісторыя назіранняў Паколькі астэроід быў адкрыты яшчэ ў пачатку XX стагоддзя, ён мае багатую гісторыю астранамічных назіранняў. Яго абсалютная зорная велічыня была вызначана яшчэ ў 1931 годзе і раўнялася 9,24m, што зусім нямнога адрознівалася ад рэзультатаў сучасных назіранняў (9,45m). Астэроід прыналежыць да светлага класа S, а значыць мае ў сваім складзе вялікую колькасць сілікатаў жалеза і магнія, а таксама розныя ортапіраксены.
Праведзеныя ў 1998 годзе радыёлакацыйныя назіранні Ганімеда з дапамогай радыётэлескопа Арэсіба дазволілі атрымаць выявы астэроіда, на падставе якіх можна гаварыць аб сферычнай форме гэтага цела. Прыкладна ў той жа час праводзіліся назіранні с мэтай атрымання крывых бліску і палярызацыйных крывых астэроіда, але з прычыны дрэннага надвор’я, гэтыя даследаванні не ўдалася правесці ў поўным аб'ёме. Тым не менш, атрыманыя дадзеныя дазволілі зрабіць вывад аб наяўнасці слабай карэляцыі паміж гэтымі крывымі ў залежнасці ад вугла павароту астэроіда. Паколькі ступень палярызацыі залежыць ад няроўнасцяў паверхні і складу грунту, то гэта сведчыць аб адноснай аднароднасі паверхні астэроіда як паводле рэльефу, так і паводле складу парод. Пазнейшыя назіранні крывых бліску, якія былі праведзеныя ў 2007 годзе, дазволілі вызначыць перыяд варочання астэроіда наўкол сваёй восі, які раўняецца 10,314 ± 0,004 гадзін.
Пакрыццё зорак астэроідам наглядалася ў Каліфорніі 22 жніўня 1985 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1924 годзе Катэгорыя:Астэроіды, якія перасякаюць арбіту Марса